РАДАВЫ ГЭРБАР >

Гэрб Сьлепаўрон

ГЭРБЫ
У ДАПАМОГУ ДАСЬЛЕДЧЫКАМ
Гэрб Сьлепаўрон
 
 
 
Назва: СЬЛЕПАЎРОН
Іншыя назвы: ŚLEPOWRON, BOJNO, BUJNO, PESZE, KORWIN, ŚLEPY WRON
Баявы кліч: БОЙНА! БУЙНА!
Найранейшае ўзгадваньне: 1224

Блазон

У полі блакітным падкова срэбная шыпамі долу з крыжам кавалерскім залатым на плячы, на якім сядзіць павярнуты ўправа чорны крумкач, які трымае ў дзюбе залаты пярсьцёнак. Над прылбіцай у кароне гэткі ж крумкач чорны, як на тарчы, які трымае пярсцёнак залаты ў дзюбе. Лябры блакітныя, срэбрам падбітыя.

Kasper Niesiecki "Herbarz Polski" S.J., Lipsk 1839-46.

Легенда гэрбова

Нельга адмаўляць, што выбітны чалавек на імя Валерыус Корвінус ("Valerius Messala Corvinius), ваенны трыбун, які жыў у свой час у Рыме, атрымаў прозьвішча “Корвінус” наступным чынам. Рымскі вайскавода Камілус (Camillus) выступіў са сваёй арміяй супраць франкаў, а перад тым, як пачаць сечу, вялізных памераў і моцы франкіскі ваяр выйшаў наперад і выклікаў любога з рымскіх вершнікаў на паядынак, тады й высунуўся наперад Валерыус. Толькі ён сабраўся распачаць бойку з франкам, як няведама адкуль прыляцеў крумкач, усесьціўся на шолам да Валерыуса й пачаў сваімі крыламі, дзюбай і кіпцюрамі так люта атакоўваць ягонага ворага, што франк ня меў магчымасьці бачыць свайго суперніка. З такім падмацаваньнем рымлянін лёгка адолеў яго, і з тэй пары пачалі Валерыуса называць Корвінус (ад "corvus" – крумкач). Шэсьць разоў Валерыус выбіраўся ў Рымскі кансулят. Пражыў сто гадоў, быў заўсёды здаровым і бадзёрым нават у сталым веку. (Livy, vol. 7.)

Калі адзін з фаміліі Корвін (Corvin) трапна ажаніўся з дзяўчынай, амаль што яшчэ дзіцём, з роду Побаг (Pobóg), ён зьмяніў гэрб, дадаўшы да падковы свайго радавога крумкача разам з пярсьцёнкам. Гэты Корвін трапіў у Польшчу з Вугоршчыны ў пошуку рыцарскае славы. Распаўсюджанае на Вугоршчыне прозьвішча Корвін паходзіць ад аднаго з рымлянаў роду Карвіні.

Kasper Niesiecki "Herbarz Polski" S.J., Lipsk 1839-46.

Прародзічы Дому Сьлепаўрон

Вугорскія каралі Янаш Хунядзі (Janos Hunyadi) і ягоны пазашлюбны сын Матыяс І Ковінус (Matthias I Corvinus), мянавалі сябе"Corvinus" і чаканілі манэты з выявай крумкача з пярсьцёнкам. Але прозьвішча Корвін (Korwin) не ўзгадваецца ў крыніцах, датычна Вугоршчыны, да 1400 г. Між тым, як вынікае з выдадзенныга ў Варшаве князям Мазавецкім Конрадам (Konrad) прывілея ад 1224 г., прозьвішча Корвін значна старэйшае ў Польшчы, чым у Вугоршчыне. Да того ж, у Сылезкіх Летапісах сьцьвярджаецца, што кароль Матыяс падраніў, а потым забіў крумкача, калі той спрабаваў сьцягнуць у манарха зьняты пярсьцёнак. Вярнуўшы сабе гэты пярсьцёнак, дзеля ўшанаваньня падзеі кароль зрабіў сабе выяву крумкача на пярсьцёнку-пячатцы.

Ваўрэнта Сьлепаўроньчык (Wawrzęta Ślepowrończyk), адважны й фартовы вайскавода, служыў вышэйназванаму Конраду. Хрызольм (Chryzolm) быў кашталянам Чэрска (Czersk) у 1320 г.

Носьбіты гэрбу Сьлепаўрон

Аглендзкі, Агленцкі, Адзевіч, Андзевіч, Алізаровіч, Альшэўскі, Астроўскі, Аўдзевіч, Багенскі, Багінскі, Багнінскі, Багніцкі, Багуслаўскі, Балеша, Банасевіч, Банашэвіч, Банькоўскі, Баранецкі, Бараньскі, Баршчэўскі, Баржымоўскі, Басоўскі, Бейнаровіч, Бібяловіч, Бігашэўскі, Боскі, Бравінскі, Браленскі, Браніцкі, Браткоўскі, Бружэвіч, Бржэскі, Бржастоўскі, Брушэўскі, Буйвен, Буйна, Буйневіч, Буйніцкі, Букан, Буцень, Бучань, Бучынскі, Быстры, Бярлінскі, Вайсятыч, Вайшнаровіч, Ванж, Вансовіч-Дунін, Васяновіч, Вдзякунскі (Удзякунскі), Вендрыхоўскі, Верашчатынскі, Вількоўскі, Вількенскі, Вольскі, Враблеўскі, Врублеўскі, Вружбіта, Выжыкоўскі, Выржыкоўскі, Выскоўскі, Вычалкоўскі, Вычулкоўскі, Вышкоўскі, Вяржбіцкі-Корвін, Вярценскі, Вярцінскі, Габроўскі, Гаеўскі, Галімунт, Галушчынскі, Гансеўскі, Гансовіч, Гансяроўскі, Гарадзінскі, Гарадэльскі, Гарбашоўскі, Гарбашэўскі, Гасеўскі, Гаўкоўскі, Гачаноўскі, Гердзяеўскі, Герлях, Гладуновіч, Глінка, Глінскі, Глінька, Глушчынскі, Глышынскі, Горка, Градэцкі, Гранкоўскі, Гратоўскі, Грахаварскі, Грызевіч, Гумкоўскі, Гумоўскі, Гурніч, Гурскі, Гут, Гуткоўскі, Гутоўскі, Гягнатка, Гягнантка, Дабравольскі, Дароўскі, Дароўскі Вярыха, Даўдаровіч, Даўконт, Дахноўскі, Дачэўскі, Дваракоўскі, Дзівульскі, Дзічканец, Дзякунскі, Дзянцельскі, Драдзенскі, Драздзінскі, Дражэнскі, Дрангоўскі, Дрангутовіч, Дранжэўскі, Дрансутовіч, Дружынскі, Дрыгальскі, Дубіскі, Дударовіч, Духна, Духноўскі, Дыбоўскі, Дэмба, Ерузальскі, Ёсеўскі, Желяхоўскі, Жміеўскі, Жміёўскі, Жук, Жылок (Жылак, Жыллок), Жыра, Жэра, Забаўскі, Завадзкі, Завадзскі, Завалкевіч, Завідзкі, Завідзскі, Залескі, Заторскі, Збышынскі, Зелязніцкі, Зеляхоўскі, Зелязьніцкі, Зімнах, Златагурскі, Зук, Зыра, Зэра, Ідзінскі, Ідзькоўскі, Кабок, Кабот, Казлоўскі, Какашчынскі, Кальнарскі, Калюхневіч, Калянчынскі, Камаржэўскі, Камарчэўскі, Камарчоўскі, Каменскі, Камоцкі, Камэцкі, Каньчынскі, Каньчыскі, Капцевіч, Капцэвіч, Капчынскі, Кардэцкі, Карвоўскі, Карнэцкі, Карулевіч, Касакевіч, Касакоўскі (Кассакоўскі), Касакевіч (Кассакевіч), Кастэцкі, Касьцянка, Каўнацкі, Каханоўскі, Кахноўскі, Каховіч, Квір, Квіра, Кербедзь, Кіюць, Клапатоўскі, Клімашэўскі, Клімкоўскі, Кліс, Клюша, Корвін, Косак (Коссак), Кражынскі, Кракоўскі, Красінскі, Красоўскі (Крассоўскі), Крашчынскі, Кржемянеўскі, Кржымоўскі, Кржэўскі, Крукоўскі, Крупянскі, Ксенжапольскі, Кудэльскі, Кукшын, Кулеша, Кулешка, Кулька, Куляшынскі, Курп, Курпеўскі, Кучкоўскі, Кучынскі, Кямпкоўскі, Лавецкі, Лавіцкі, Лаврыновіч, Ладноўскі, Ланецкі, Лапускі, Ласьцішэўскі, Лаўкянскі, Леантовіч, Лежніцкі, Ленарскі, Ленарт, Лігейка, Лікоўскі, Ліневіч, Ліпінг, Ліпінк, Ліпчынскі, Ліпяк, Лісоўскі (Ліссоўскі), Лупянка, Лупенскі, Лупінскі, Лукоскі, Лукоўскі, Любавіцкі, Лютаслаўскі, Лютастаньскі, Лямецкі, Ляневіч, Малеўскі, Малецінскі, Маліноўскі, Малуевіч, Мармакевіч, Марэцкі, Матаньскі, Матарніцкі, Матэцкі, Маржкоўскі, Масіцкі, Масецкі, Масьцечны, Масьціцкі, Мачыдлоўскі, Меданіцкі, Медунеўскі, Медуніцкі, Медынецкі, Мелкоўскі, Мерашэўскі, Меркоўскі, Мешараўскі, Мікута, Мікуцкі, Мілабэндзкі, Мілабэнцкі, Міладроўскі, Мілейка, Мілейковіч, Мілеўскі, Мілкоўскі, Мількоўскі, Мірашэўскі, Міркоўскі, Міскевіч, Міськевіч, Младзяёўскі, Мніховіч, Мракоўскі, Мраўчэўскі, Мржэскі, Мржэўскі, Навадзельскі, Навакоўскі, Навасельскі, Навасільскі, Насуроўскі, Насутоўскі, Насяроўскі, Несяроўскі, Носек, Нямерка-Паплаўскі, Нястоімскі, Нястоемскі, Пабрэз, Павятоўскі, Падлеўскі, Падлеўскі-Скарупка, Падчаскі, Падарня, Пазьдзерзкі, Паклонскі, Памяноўскі, Паньскі, Папа, Папенскі, Папінскі, Паплаўскі, Патыральскі, Паўлоўскі, Пеніцкі, Пента, Пентка, Пігеніцкі, Петразелін, Піскі, Піскоўскі, Пішкоўскі, Пнеўскі, Прантніцкі, Пржаломінскі, Пржаломскі, Пржастржэльскі, Пржыбароўскі (Пшыбароўскі, Прыбароўскі), Пржылускі (Пшылускі, Прылускі), Пржылуцкі (Пшылуцкі, Прылуцкі), Пржысяроўскі, Пударня, Пузялевіч, Пукліч, Пуласкі, Пулаўскі, Пулацкі, Пухальскі, Пышчоўскі, Пэнза, Пэнса, Пэнскі, Пэрка, Пяркоўскі, Пятніцкі, Пятроўскі, Рабэ, Рагальскі, Радлінскі, Ражановіч, Разановіч, Райзнэр, Райчынскі, Ралідзынскі, Раман (Роман), Раманскі, Рамашковіч, Рамбоўскі, Рамейка, Рамоцкі, Ранчка, Расальскі (Рассальскі), Расінскі, Растоцкі, Ратынскі, Рачынскі, Рашэйка, Ржанца, Ржанчынскі, Ржоньца, Рудзеўскі, Румоцкі, Рыбалтоўскі, Рыбіцкі, Рыбчынскі, Рыхлінскі, Рычывольскі, Сабалеўскі, Савіцкі, Сакалоўскі, Саковіч, Сарнацкі, Сарніцкі, Сарнэцкі, Седмягродзкі, Сергіеўскі, Сіпневіч, Сіпнеўскі, Сіромскі, Скарупка, Сквярчынскі, Сквірчынскі, Скібнеўскі, Скродзкі, Славамер, Слагоцкі, Спадоўскі, Спандоўскі, Станпачэўскі (Стампачэўскі), Старжынскі, Сухадолец, Сухадольскі, Сухапянтак, Счуцкі, Сьвенцкі, Сьвідэрскі, Сьлепаўронскі, Сьлюбоўскі, Сьлядоўскі, Сьнецінскі, Сьніцінскі, Сьцібар, Сымборскі, Сыромскі, Сягаевіч, Сяргяевіч, Тапчэўскі, Тараевіч, Тараёвіч, Тараскоўскі, Тарашкоўскі, Татароўскі, Трайніцкі (Тройніцкі), Трамбіцкі, Тржцінскі (Тшцінскі), Тржыцінскі (Тшыцінскі), Трускалесны, Трускалескі, Трускалеўскі, Трушкоўскі, Тыбароўскі, Тышарскі, Угоскі, Уяздоўскі, Фаськевіч, Фачынскі, Філіпоўскі, Філіхоўскі, Філяхоўскі, Фіялкоўскі, Флёрановіч, Франкоўскі, Францкевіч, Фялкоўскі, Хадзеўскі, Халінскі, Харбоўскі, Хржчановіч, Хржчаноўскі, Хрызольм, Худзеўскі, Хялмонскі, Ціпрскі, Цярноўскі, Цяцерскі, Чайкоўскі, Чакатоўскі, Чапкоўскі, Чарвякоўскі, Чарномскі, Чарташэўскі, Чачкоўскі, Шабуневіч, Шамборскі, Шампленскі, Шамплінскі, Шаплеўскі, Шапятоўскі, Швандэр, Шлюбоўскі, Шмурло, Шчуцкі, Шыманоўскі, Шыманоўскі Корвін, Шыманскі, Шымборскі, Шэотыц, Шэранос, Юнкевіч, Юргялевіч, Юржыц, Юржык, Юрскі, Юсьцінскі, Юшкевіч, Юшковіч, Ягнянтка, Ягашэўскі, Ягушэўскі, Ярмуш, Ярмушэвіч, Яружэльскі, Ярузэльскі, Ярушэльскі, Ярчоўскі, Ясеўскі, Ястржэмбскі, Яшавіскі, Яшэўскі

Лычкоўскія гэрбу Сьлепаўрон
| |