РАДАВЫ ГЭРБАР >

Гэрб Трэска

ГЭРБЫ
У ДАПАМОГУ ДАСЬЛЕДЧЫКАМ
Гэрб Трэска
 
 
 
Назва: ТРЭСКА
Іншыя назвы: TRZASKA, BIAŁA, LUBIEWA, TRZESKA
Баявы кліч: -
Найранейшае ўзгадваньне: 1396

Блазон

У полі блакітным два мячы срэбраных вертыкальна дзяржальнямі й крыжавінамі залатымі, сярэдзінамі клінкоў межаваньне якіх пакрыта гарызантальна маладзікaм рагамі дагары, так сама залатым. Кляйнод, султан паўлінавых пёраў натуральных і такімі самымі мячамі з маладзікaм, як на тарчы.

У блакітным полі жоўты маладзік канцамі ўгару й два абламаныя клінкі мячой з крыжавінамі й дзяржальнямі, з якіх адзін пасярэдзіне маладзіка, а другі - пад ім. Над прылбіцай у кароне паўлінаў хвост з такімі самымі маладзікам i клінкамі, як на тарчы.

Kasper Niesiecki "Herbarz Polski" S.J., Lipsk 1839-46.

Легенда гэрбу Трэска

Гэты гэрб быў дараваны рыцару Траску (Trzaska) Князям Баляславам Храбрым (Bolesław Chrabry) [992 - 1025] у напамін аб здарэньні, калі ворагі кінуліся на Князя, які апынуўся са скарбачаным мячом. Вышэй узгаданы рыцар блякаваў шлях да свайго гаспадара і засланіў яго, але ня мог доўга супрацьстаяць варожым сілам. Пасля того, як ён з усёй моцы пачаў секчы варожыя галовы, яго меч выкрышыўся амаль да дзяржальні. Князь, калі ўбачыў гэта, хутка аддаў Траску ўласны меч. Натуральна моцны рыцар гэтым мячом пасек ня толькі нападаючага ворага, але й астатніх нападнікаў такім чынам, што вакол яго стварылася шчыльнае кола з трупаў. Нарэшце і гэты меч зламіўся й пасля пераможнае бойкі ён вярнуў яго Баляславу. Ва ўзнагароду за яго мужнае й адданае сэрца Князь даў яму гэрб у такім выглядзе. Пазьней рыцара назвалі Любева (Lubiewa) таму, што ён рабіў ахвяраваньні кляштару ў Любіне (Lubin), што на Вялікапольшчы, і ў якім тры прадстаўнікі гэтага Дому былі абатамі, адзін аднаго зьмяняя. І ў напамін аб іхным ахвярным служэньні гэты кляштар па сёньняшні дзень карыстаецца Гэрбам Трэска на сваёй пячатцы.

Kasper Niesiecki "Herbarz Polski" S.J., Lipsk 1839-46.

Прародзічы Дому Трэска

Пад час чытаньня кляштарных статутаў Папроцкі адшукаў старажытных прашчураў гэтага Дому: Граф Беліцкі [Biała] Морха [Morcha] у 1091 г.; Граф Беліцкі Мстыгэн [Mstygen] у 1180 г.; і Клемэнс Шэліга [Klemens Szeliga] Яновіцкі [Janowice], каморнік серадзкі [Sieradź] у 1436 г. - аднак ён жа адносіць яго і да гэрбу Шэліга. Фаміліі памянаваныя імям гэрба распаўсюджаныя й да нашых дзён у ламжанскім [Łomża] павеце. Станіслаў Траска [Stanisław Trzaska], які страціў каня і пешшу накіраваўся да Пскову ўдзельнічаць у бітве ў 1582 г.; Павал Траска [Paweł Trzaska] узгадан у 1680 г.; і Ядвіга Траска [Jadwiga Trzaska], манахіня бенэдыктынскага кляштара Ўсіх Сьвятых ва Львове. На Гарадзельскім [Horodło] сойме прысутнічаў Мойдылён [Mojdylon] ці Мейдалён [Mejdalon] Куфаловіч [Kufołowicz], які ўзяў сабе і сваім нашчадкам гэты гэрб (паводле Бельскага), ці Чусаловіч [Czusołowicz] (паводле Стрыйкоўскага). У 1697 г. у варшаўскім [Warszawa] павеце жылі Адам [Adam] і Самуэль [Samuel], а ў нурскім [Nur] - Валентын [Walenty], Павал [Paweł], Максымільян [Maxymilian] і Казімер [Kazimierz]. У 1778 г. Фелікс Траска [Felix Trzaska] быў харунжым ламжанскім. У 1788 г. Тамаш [Thomas] быў маршалкам апачноўскім [Opoczno] (паводле Красіцкага).

Паводле працаў Бельскага, Красіцкага, Папроцкага, Стрыйкоўскага

Носьбіты гэрбу Трэска:

Атвоцкі, Балукевіч, Балюкевіч, Белецкі, Бельскі, Блажэеўскі, Блажэёўскі, Блажэўскі, Богуш, Бруноўскі, Будкевіч, Буткевіч, Бучкевіч, Бэтка, Бяластоцкі, Бялы, Ваврышэўскі (Вавржышэўскі), Валканоўскі, Вальшлегэр, Велюнскі, Вілезінскі, Вілеўскі, Вісьнеўскі, Вішнеўскі, Влашчоўскі, Влашчэўскі, Вылежэнскі, Вылежынскі, Вэдрагоўскі, Вэндрагоўскі, Выцбешынскі, Галінінскі, Галінскі, Галухоўскі, Галынскі, Глініцкі, Глінка, Гутоўскі, Дзедзіна, Длускі, Дражэўскі, Дражэцкі, Драшацкі, Дрэнжэнскі, Дубрскі, Дудкевіч, Дурбскі, Дурпскі, Дурскі, Дуткевіч, Жораўскі, Жураўскі, Забельскі, Закроўскі (Закржоўскі), Закрэўскі (Закржэўскі), Зараўскі, Заструскі, Зімашарскі, Канапацкі, Катоўскі, Катутавіч, Катутэвіч (Кацюцевіч), Клечкоўскі, Кноль, Краеўскі, Курнах, Курнахоўскі, Куфаловіч, Лапінскі, Луковіч, Лычкоўскі, Любееўскі, Любеўскі, Люсьня, Макоўскі, Мгароўскі, Мілоцкі, Міхалоўскі, Міхальскі, Мэйдалён, Мэйшэр, Нагурка (Нагорка), Нагурскі (Нагорскі), Нартаў, Нартаўт, Нартоўскі, Немяроўскі, Неміроўскі, Падбельскі, Падсэндкоўскі (Падсэдкоўскі), Пальмоўскі, Палячэк, Панікеўскі, Панткоўскі (Паткоўскі), Панцэрынскі (Панцэржынскі), Паплаўскі, Папленскі, Паплінскі, Пашылінскі, Пеляш, Прыходзкі (Пржыходзкі), Раеўскі, Раецкі, Ратоўскі, Рыкачэўскі, Рыціцкі, Рычыцкі, Сабесанд, Сакалоўскі, Секлюцкі, Слупэцкі, Счуцкі, Сьвейка, Сьвейкоўскі, Сьвецікоўскі, Тархомінскі, Транкоўскі (Тржанкоўскі), Траноўскі (Тржаноўскі), Траска (Тржаска), Траска-Дурскі (Тржаска-Дурскі), Траскоўскі (Тржаскоўскі), Трскоўскі (Тржскоўскі), Трускоўскі, Трушкоўскі, Тымчэнка, Тыскі, Тышка, Тышчэнка, Філіпкоўскі, Філюнскі, Хараманскі, Храншчэўскі (Хржаншчэўскі), Хрчаноўскі (Хржчаноўскі), Хойнацкі, Хойніскі, Церпента (Цержпента), Ціскоўскі, Цішкоўскі, Чарналэнскі, Чусаловіч, Чусуловіч, Швэйкоўскі, Шчуцкі, Шыгоўскі, Шыгоўскі на Шыгах, Янчэўскі Глінка, Ярына (Яржына), Ярынскі (Яржынскі)

Лычкоўскія гэрбу Трэска
| |