Гэрбы беларускае шляхты

У ДАПАМОГУ ДАСЬЛЕДЧЫКАМ

Як атрымаць пароль дотыка да PDF-файлаў?

 
 

Гэрбы беларускае (вялікалітоўскае) шляхты
(галярэя)

З пачатку 1996 г. з удзелам супрацоўнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі рыхтуюцца і выходзяць у святло тама з серыі "Гербоўнік беларускай шляхты". Апроч таго, шырока вядомы публікацыі канца XIX - пачатку XX стагоддзяў польскамоўных гербоўнікаў шляхты асобных тэрытарыяльных адзінак ВКЛ. Яны складзены па падставе матэрыялаў выводавых спраў земскіх судоў практычна адразу пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай і акупацыі ўсходніх тэрыторый ВКЛ расейскай імпэрыяй. Перадусім, гэта "Herbarz szlachty prowincyi witebskiej" - "Herold Polski", Krakow - 1899 ("Гэрбар шляхты правінцыі Віцебскай"), "Аршанскі гэрбар" - "Гісторыка-юрыдычныя матэрыялы...", выпуск XXVIII, Віцебск - 1900.

На грунце гэтых выданьняў я сыстэматызаваў матэрыял і падаю Вашае ўвазе спарадкаваны сьпіс гэрбаў беларускае шляхты і іх носьбітаў.

Выявы гэрбаў былі рэканструяваны паводле малюнкаў, пададзеных у выданьнях, і адаптаваны ў адпаведнасьці з правіламі сучаснай геральдычнай навукі. Выявы асобных гэрбаў публікуюцца ў сеціве ўпершыню.

Агульныя правілы падаваньня інфармацыі:

  • Гэрбы адсартаваны паводле альфабэту. У сваю чаргу, дзеля зручнага пошуку інфармацыі, альфабэт разьбіт на, прыблізна роўныя па колькасьці выяваў гэрбаў, гурты - па адным на старонцы.
  • З праваго боку ад выявы гэрбу падаецца яго назва.
  • За назвай гэрбу, у дужках, падаецца альтэрнатыўная назва, якая сустракаецца ў тамах выданьня.
  • У выпадку наяўнасьці адрозьненьняў у выявах гэрбу ад клясычнага варыянта, пасьля яго назвы, у дужках, указваецца пазнака (зьм.) - "зьмененае".
  • Дзеля зручнасьці навігацыі пасьля ўказаньня прозьвішча носьбіта гэрба дадаецца літара-лічбавы індэкс: літара - паказальнік тома "Гэрбара беларускае шляхты" ці абрэвіятура "Вг" - "Віцебскі гэрбар" або "Аг" - "Аршанскі гэрбар"; лічба - парадкавы нумар артыкула, прысьвечанага роду, ці нумар па сьпісу.
  • Для прагляду павялічанай выявы гэрбу ў наладках азіральніка неабходна дазволіць Java Script.

    А Б В Г Д Ж З І К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Ю Я
    | |