Гэрбар віцебскае шляхты

У ДАПАМОГУ ДАСЬЛЕДЧЫКАМ

Як атрымаць пароль дотыка да PDF-файлаў?

ГЕРБЫ
 
 
Herbarz szlachty prowincyi witebskiej /
"Herold Polski", Kraków - 1899

♦ ♦ ♦
Гэрбар шляхты правінцыі Віцебскай /
"Гэральд Польскі", Кракаў - 1899

Прадмова

Рукапіс папяровы ў тэчцы, уласнасьць У. Магучага, прысяжнага адваката ў Віцебску, ласкава пададзеная нам праз уладальніка дзеля навуковага выкарыстаньня, ахапляе 88 ненумараваных аркушаў, апраўленых у цёмную скуру.

Першы аркуш, прызначаны выяўна для тытула, утрымвае выяву рыцара ў поўным узбраеньні, шоламам на галаве і мячом у паса, што трымае ў левай руцэ разгорнутую зялёную дзвюхпалосую харугву з гэрбам Пагоня Літоўская ў сярэдзіне; правую руку ён падпірае на картуш у стылі ракако, прызначаным пэўна для месцаваньня загалоўка рукапісу, які аднак у картуш упісан ня быў. Зваротны бок тытульнага аркуша пусты.

На другім аркушы з самага верха пачынаецца тэкст і працягваецца без перапыну да аркуша 87, дзе пад канец звароткавай старонкі сканчаецца.

Увесь рукапіс напісаны аднаруч, хоць выяўна не з аднаго падыходу. Сем'і пералічваюцца, па большай частцы, у альфабэтным парадку, пачынаючы з сям'і Антановічаў і сканчаючы сям'ёй Зызнеўскіх. Над кожнай сям'ёй зьверху намаляваны і раскаляраваны гэрб, які гэтай сям'і служыць, нягледзячы на тое, ці быў гэты гэрб ужо да гэтага пры іншай сям'і пададзены; таму некаторыя гэрбы шмат разоў паўтараюцца.

Пасля апошняй сям'і Зызнеўскіх намаляваны яшчэ гэрб Навіна, але ўжо не запоўнена, якой сям'і гэты гэрб служыць; на наступным аркушы зноў раскаляраваны гэрб Корвін, але таксама з пакінутым у паўтары старонкі прасветам на ўпісваньне адпаведнай сям'і.

І толькі на наступным аркушы ўпісаны дзве сям'і Мардасевічаў і Ліпінскіх з адпаведнымі гэрбамі, той жа, праўда, рукой, але пісьмом выяўна значна пазьнейшым; але за імі настае чарга наступнага дадатку даўнейшага характару і таксама складзенага ў альфабэтным парадку, які пачынаецца сям'ёй Ахрамовічаў і сканчаецца на сям'і Закрэўскіх, потым ізноў намаляваны гэрб Касьцеша, але таксама зь нябытнасцю ўпісанай сям'і, для якой гэты гэрб прызначаўся, і на гэтай пробелі рукапіс завяршаецца.

Гэрбы і кляйноты намаляваны ад рукі ў ракаковых картушах, якія аднак пратручаны на бляхах, адбіткі блях як бы на паперы паказваючы. Такіх картушоў ёсць трохі розных формаў, якія адвольна чаргуюцца. Малюнкі гэрбаў, хоць выдаюць досыць старанную руку,аднак не з'яўляюцца геральдычнымі і паказваюць поўную нябытнасць стылю. Гэтак жа і колеры, ужытыя для каляраваньня гэрбаў, таксама не з'яўляюцца геральдычнымі. Геральдыка ведае толькі поўныя колеры, палавіністыя колеры не скарыстае ўвогуле. У той жа час у нашым рукапісе ўсе ўжытыя фарбы з'яўляюцца палавіністымі, як напр. бледна-ружовая заміж чырвонай, бледна-блакітная заміж нябеснай і г.д.

Картушы, за малымі выняткамі, не маюць гэлмаў над тарчамі, толькі проста кароны, а над каронамі кляйнот. Пад картушамі і па баках змесцавана арматура, як барабаны, харугвы, гарматы, кулі, алебарды і да т.п.

Гэты рукапіс не датаваны ніводнай датай; толькі факт, што найчасьцей памянёныя ў ім тэстамэнты шляхты і ўраднікаў Віцебскай правінцыі, належныя служыць довадам шляхецтва, датаваны 1773 годам, а самыя позныя довады датаваны 1775 годам, паказвае, што гэты рукапіс паўстаў яшчэ ў 1775 г. ці крыху пазьней. Выяўна расейскі ўрад пасля захопу Віцебскага ваяводства, пры першым падзеле Рэчы Паспалітай, заснаваў праверку дакумэнтаў шляхты і прынцыпаў праўленьня мэтрычнымі кнігамі, і наш рукапіс імаверна складаецца з найстарэйшых выпісаў з гэтых кніг.

Зразумела, што наш рукапіс толькі ўрыўкавы і не ўтрымвае ніякім чынам усе шляхецкія сем'і, запісаныя ў герольдыі Віцебскай правінцыі; іншае малаімаверна, калі гэткі невялікі лік шляхецкіх сем'яў Віцебскай правінцыі памянёны ў нашым рукапісе.

Не маючы магчымасьці спраўджаньня нашага рукапісу з мэтрычнымі кнігамі герольдыі правінцыі Віцебскай, не было і магчымасьці высьветліць гэта; аднак калі наш рукапіс, нягледзячы на фрагмэнтарнасьць, утрымвае дадатковыя дадзеныя, якія цікавяць, пра польскую геральдыку, мы ні хвіліны не вагаліся зь яго публікацыяй.

Новых гэрбаў наш рукапіс утрымвае надзвычай мала, усяго 6: Фантанаў, Косаваў, Навацкіх, Памарнацкіх, Шырмаў і Збітнеўскіх; хоць у гэтай уласна правінцыі, як на ўсёй Літве і Русі мы маглі б спадзявацца на множныя гэрбавыя зьмены. Выяўна гэрбоўнікі ўжо зрабілі сваё, і сем'і, якія маюць гэрбавыя зьмены, скарыліся з гэтым, пільнуючы гэрбоўнікі, якія на зьмены гэрбаў не зьвяртаюць вялікай увагі.

Што да спосабу выдавецтва, то мы не маглі вырашыцца на дакладную рэпрадукцыю гэрбаў, як яны намаляваны ў рукапісы. Такая дакладная рэпрадукцыя нестылізаваных малюнкаў не ўяўляла б аніякай навуковай цікавасьці, але вельмі значна павялічыла бы кошт тыражу, акупнасць якога і так вельмі праблематычная. Толькі некаторую колькасьць гэрбаў мы паўтарылі дакладна ў адпаведнасьці з малюнкамі рукапісу, каб даць чытачу ўяўленьне як гэтыя гэрбы выглядаюць у арыгіналу.

Дакладна рэпрадукаванымі з'яўляюцца гэрбы: Антановічаў, Барташэвічаў, Бабашынскіх, Хомічаў, Фантанаў, Гумкоўскіх, Кісялёў, Косаваў, Краеўскіх, Пясецкіх, Плавінскіх і Памарнацкіх.

У канчатковым выніку з лёгкасьцю прыношу падзяку з выбачэньнямі высокавяльможным Магучаму і Федаровічу, прысяжным адвакатам у Віцебску, першаму - за ласкавае падаваньне мне рукапісу, другому - за зычлівае пасярэдніцтва ў гэтай справе.

Кракаў, 28 сьнежня 1898 г.
Др. Фр. Пекасінскі.

Камэнтар аўтара праекта

Выклікае некаторае зьдзіўленьне тое, што шаноўны геральдыст не ўбачыў гэтак жаданых яму зьмененых гэрбаў. Магчыма ён "захапіўся" выявамі гэрбаў у шкоду іх блазонам.

Пасля стараннага вывучэньня прыведзеных блазонаў сьмею сьцьвярджаць, што мінімум чвэрць гэрбаў з'яўляюцца ўласнымі ці маюць адрозненьні ад "клясычных" выяў.

У гэтым проста пераканацца, наведаўшы старонку "Гэрбы беларускай шляхты".

Выводы шляхты правінцыі Віцебскай, пададзеныя ў земскім судзе гэтай правінцыі і ў альфабэтным парадку складзеныя
1*. Антановічы гэрба "Гэлм"
2. Бараноўскія гэрба "Астоя"
3. Барташэвічы гэрба "Лада"
4. Берасьневічы гэрба "Касьцеша"
5. Белыновічы гэрба "Любіч"
6. Бабашынскія гэрба "Сас"
7. Богушы гэрба "Паўкозіц"
8. Багамольцы гэрба "Багорыя"
9. Бароўскія гэрба "Абданк"
10. Браўчынскія гэрба "Сас"
11. Буевічы гэрба "Нязгода"
12. Булгакі гэрба "Сыракомля"
13. Буткевічы гэрба "Трэска"
14. Буйноўскія гэрба "Корвін", ці "Крук"
15. Бяляўскія гэрба "Яліта"
16. Харкоўскія гэрба "Пілява"
17. Хашкоўскія гэрба "Пухала"
18. Хомічы гэрба "Хамонта"
19. Храпавіцкія гэрба "Газдава"
20. Худзінскія гэрба "Халева"
21. Дадэркі гэрба "Дадэркала"
22. Дамброўскія гэрба "Далэнга"
23. Дамброўскія гэрба "Дамброва"
24. Дзятловічы гэрба "Касьцеша"
25. Фалькоўскія гэрба "Даліва"
26. Фельняровічы гэрба "Налэнч"
27. Фантаны гэрба "Фантана"
28. Францэвічы гэрба "Навіна"
29. Гералтоўскія гэрба "Шашор", ці "Орля"
30. Гейштары гэрба "Гейштар"
31. Гагалінскія гэрба "Кораб"
32. Галгоўскія гэрба "Даліва"
33. Гарэцкія гэрба "Далэнга"
34. Горскія гэрба "Радван"
35. Гасьлінскія гэрба "Прарова"
36. Грандзкія гэрба "Лада"
37. Гружэўскія гэрба "Любіч"
38. Гумкоўскія гэрба "Гульдэнштэрн"
39. Гутоўскія гэрба "Сьлепаўрон"
40. Гарасімовічы гэрба "Шанява"
41. Гарадэцкія гэрба "Прыяцель"
42. Яцэвічы гэрба "Касьцеша"
43. Янушкоўскія гэрба "Пабог"
44. Ярашэвічы гэрба "Прыяцель"
45. Ясенскія гэрба "Далэнга"
46. Есіповічы гэрба "Анцута"
47. Йодкі гэрба "Ліс"
48. Юшкоўскія гэрба "Сьлепаўрон"
49. Юшкоўскія гэрба "Сьлепаўрон"
50. Качаноўскія гэрба "Астоя"
51. Качынскія гэрба "Помян"
52. Какоўскія гэрба "Касьцеша"
53. Кянстовічы гэрба "Пакора"
54. Кісялі гэрба "Кісель"
55. Клімашэўскія гэрба "Дамброва"
56. Класевічы гэрба "Астрог"
57. Князьніны гэрба "Далэнга"
58. Княжышчы гэрба "Леварт"
59. Каламыскія гэрба "Нязгода"
60. Камароўскія гэрба "Цёлак"
61. Канановічы гэрба "Радван", ці "Сямёнавіч"
62. Каранеўскія гэрба "Касьцеша"
63. Косавы гэрба "Косаў"
64. Кошчыцы гэрба "Порай"
65. Катовічы гэрба "Корчак"
66. Казарэвічы гэрба "Далэнга"
67. Казарыны гэрба "Касьцеша"
68. Краеўскія гэрба "Аліва"
69. Кражынскія гэрба "Сьлепаўрон"
70. Крупскія гэрба "Леварт"
71. Крачкоўскія гэрба "Праўдзіц"
72. Кубятовічы гэрба "Пілява"
73. Кушалеўскія гэрба "Дравіца"
74. Ляхоўскія гэрба "Пілява"
75. Лятэцкія гэрба "Ліс", ці "Мзуры"
76. Лявіцкія гэрба "Рагаля"
77. Ліпскія гэрба "Грабы" 1)
78. Любашчынскія гэрба "Газдава"
79. Лапы гэрба "Любіч"
80. Лукашэвічы гэрба "Вянява"
81. Лускіны гэрба "Касьцеша"
82. Мацкевічы гэрба "Махвіч"
83. Маліноўскія гэрба "Пабог"
84. Манувіры гэрба "Корчак"
85. Мароны гэрба "Газдава"
86. Мянжынскія гэрба "Касьцеша"
87. Міхалоўскія гэрба "Ясеньчык"
88. Мікошы гэрба "Котвіч"
89. Мількевічы гэрба "Любіч"
90. Мінкоўскія гэрба "Нязгода"
91. Місевічы гэрба "Яліта"
92. Магучыя гэрба "Шаліга"
93. Мантывілы гэрба "Калюмна"
94. Небрыдоўскія гэрба "Бялыня"
95. Няміры гэрба "Ястрабец"
96. Навацкія гэрба "Любіч"
97. Аляшкоўскія гэрба "Акунь"
98. Анацкевічы гэрба "Яцына"
99. Асіпоўскія гэрба "Лоддзя"
100. Астроўскія гэрба "Корчак"
101. Паўлоўскія гэрба "Ляліва"
102. Паплонскія гэрба "Любіч"
103. Петрусевічы гэрба "Трубы"
104. Пясецкія гэрба "Забава"
105. Плявакі гэрба "Прагоня"
106. Плавінскія гэрба "Плятар"
107. Падгайскія гэрба "Пабог"
108. Падвінскія гэрба "Лук"
109. Пагоскія гэрба "Багорыя"
110. Памарнацкія гэрба "Газдава"
111. Парэцкіяі гэрба "Помян"
112. Пазямкоўскія гэрба "Пабог"
113. Прасмыцкія гэрба "Прарова"
114. Правальскія гэрба "Лук"
115. Пушкіны гэрба "Шаліга"
116. Пушніцкія гэрба "Голаўня"
117. Рачынскія гэрба "Налэнч"
118. Рамшы гэрба "Шашор", ці "Орля"
119. Ратомскія гэрба "Пабог"
120. Рэксьці гэрба "Астоя"
121. Радзевічы гэрба "Рудніца", ці "Наступ"
122. Ролі гэрба "Роля"
123. Раманоўскія гэрба "Боньча"
124. Рашкоўскія гэрба "Агеньчык"
125. Рудзінскія гэрба "Прус", цт "Нагоды"
126. Русецкія гэрба "Равіч"
127. Рылы гэрба "Вянява"
128. Рысінскія гэрба "Лешчыц", ці "Брог"
129. Сабілы гэрба "Рудніца", ці "Наступ"
130. Саўлуковічы гэрба "Ліс", ці "Мзуры"
131. Савінічы гэрба "Навіна"
132. Склатоўскія гэрба "Далэнга"
133. Смолічы гэрба "Котвіч"
134. Станкевічы гэрба "Магіла"
135. Станкевічы гэрба "Магіла"
136. Страмескія гэрба "Любіч"
137. Стырыковічы гэрба "Ратульт"
138. Сухорскія гэрба "Ястрабец"
139. Сурмы (Шырмы) гэрба "Любіч"
140. Сушкі гэрба "Бялыня"
141. Сутовічы гэрба "Далэнга"
142. Суйкоўскія гэрба "Корвін", ці "Крук"
143. Шапкі гэрба "Шалава"
144. Шаткоўскія гэрба "Асенка", ці "Бранікоўскі"
145. Шавярноўскія гэрба "Ляліва"
146. Шчарбінскія гэрба "Сцыпіё" 2)
147. Шляхты гэрба "Навіна"
148. Шляхты гэрба "Навіна"
149. Шульцы гэрба "Дуб"
150. Шыдлоўскія гэрба "Яліта"
151. Шыльвінскія (Шальвінскія) гэрба "Сас"
152. Талькі гэрба "Дамброва"
153. Трубіны гэрба "Трубы"
154. Траскоўскія гэрба "Трэска"
155. Васілеўскія гэрба "Астоя"
156. Верцяхоўскія гэрба "Астоя"
157. Вяшчыцкія гэрба "Гжымала"
158. Вільчынскія гэрба "Порай"
159. Віткоўскія гэрба "Порай"
160. Вадарадзкія гэрба "Пабог"
161. Варановічы гэрба "Шанява"
162. Вайцяхоўскія гэрба "Любіч"
163. Урублеўскія гэрба "Сьлепаўрон"
164. Вышэнскія гэрба "Грабы"
165. Жабы гэрба "Касьцеша"
166. Занкевічы гэрба "Сьлепарод"
167. Заранкі гэрба "Корчак"
168. Завадзкія гэрба "Ястрабец"
169. Заверскія гэрба "Боньча"
170. Збітнеўскія гэрба "Чорны Мядзьведзь"
171. Зброжкі гэрба "Крое"
172. Зэгздры гэрба "Сьлепаўрон"
173. Златагурскія гэрба "Сьлепаўрон"
174. Жалнероўскія гэрба "Варня"
175. Зызнеўскія гэрба "Бялыня"
176. Мардасевічы гэрба "Мурдэліё" 3)
177. Ліпінскія гэрба "Порай"
178. Ахрамовічы гэрба "Дуб"
179. Дабрынскія гэрба "Яліта"
180. Грушэцкія гэрба "Бяліна"
181. Гінкі гэрба "Дзялоша"
182. Янушэўскія гэрба "Дамброва"
183. Калакоўскія гэрба "Касьцеша"
184. Казлоўскія гэрба "Вежы"
185. Лескія гэрба "Астоя"
186. Лукашэвічы гэрба "Вянява"
187. Марцінкевічы гэрба "Лебедзь"
188. Маркевічы гэрба "Астоя"
189. Міцкевічы гэрба "Налэнч"
190. Радзішэўскія гэрба "Любіч"
191. Тулкоўскія гэрба "Котвіч"
192. Вольскія гэрба "Адравуж"
193. Закрэўскія гэрба "Касьцеша"
194. Маралоўскія гэрба "Прус I", ці "Туржына"

* Нумарацыя выканана аўтарам праекта.
1) У выводзе побач з гэрбам "Грабы" намалёван гэрб "Рагаля".
2) У выданьні - гэрб "Сцыпіён".
3) У выданьні - гэрб "Мардэліё".

Пераклад: Ю. Лычкоўскі.
| |