ЛЫЧКОЎСКІЯ >

Бяз гэрбу ці невядомага гэрбу

ЛЫЧКОЎСКІЯ ГЭРБУ:
 
 

ЛЫЧКОЎСКІЯ, у віцебскім

Казімір (Kazimierz), лоўчы аршанскі, прысутнічаў на сойміку віцебскім 1722 г. (Ist. Jur. Mat. XXVII)

Пляцыда (Placyda), у той самы час жонка Міхала Матушевіча (Michał Matuszewicz), чашніковіча менскага. Юзафат (Józefat) і Сымон (Szymon) падпісалі, з ваяводзтвам Віцебскім, элекцыю Станіслава Ляшчынскага (Stanisław Leszczyński) 1733 г., а Казімір таксама як і Дамінік (Dominik) быў прыхільнікам Аўгуста (August) ІІІ-га. (Roczn. Tow. Her I; Obl. Gr. Warsz. 49 f.609)

Adam Boniecki i Artur Reiski. Herbarz Polski.

N., лоўчы аршанскі ў 1710 годзе, зашлюбёны з Ганнай Якуцевіч (Annа Jakucewicz), меў сына Станіслава (Stanisław). Юзафат і Сымон у 1733 г. з ваяводзтвам віцебскім падпісалі элекцыю. (Conv. Vars., Metr. Kor., Zap. i Wyr. Tryb. Lubel. Vol. Leg.)

Seweryn H. Uruski. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej.

ЛЫЧКОЎСКІ Міхал Вінцэнтаў

Будынак Менскай паштова-тэлеграфнай канторы на вул.Губэрнатарская. Канец XІX ст.

Начальнік Менскай паштова-тэлеграфнай канторы, стацкі саветнік, узнагароджан ордэнам Сьв. Уладзіміра IV ступені, што сталася падставай да атрыманьня разам з сынам Фёдарам (Тодар) расейскага дваранства ў Менскім ДДС па III частцы ДРК. Зацьверджаны Ўказам Урадаўнічага Сэнату №6803 ад 25.11.1892. Ня выключана, што гэта прадстаўнікі адной зь "незацьверджаных" галінаў роду гэрбу Суліма.

Справа Лычкоўскіх Менскага ДДС. Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь
| |