ЛЫЧКОЎСКІЯ >

Гэрбу Помян

ЛЫЧКОЎСКІЯ ГЭРБУ:
Гэрб Помян
 
 
 

ЛЫЧКОЎСКІЯ г.Помян з Лычкавец (Łyczkowce) ці Лічкавец (Liczkowce),

у трэмбавельскім, звалі іх часта Лічкоўскімі (Liczkowski). Станіслаў (Stanisław) зь Лічкавец, зямянін трэмбавельскі, прыклаў сваю пячатку з гэрбам Помян да акту зямян і паноў трэмбавельскіх 1427 году. (Not. Zamoysk. 717)

Пётар Лычкоўскі (Piotr Łyczkowski) са згоды сваёй жонкі, Малгажаты Ябланеўскай (Małgorzatа Jabłoniewska), дачкі Мікалая (Mikołaj), прадаў у 1470 г. сваю палову Лычкавец Яну (Jan) са Скорчыц (Skorczycy) за 250 грыў., а на тыя грошы узяў у заклад Янчын (Janczyn) і Калуш (Kałusz) ад Станіслава з Ходча (Chodycz); надалей адкупіў 1475 г. тую палову ад Скарчыцкіх (Skorczycki) і аддаў яе свайму сыну Станіславу, які зноў заклаў яе Яну Сецеху (Sieciech) з Гродніцы (Hrodnicа) 1485 г. Сецехі з часам набылі Лычкаўцы на ўласнасьць і пісаліся зь іх. (AGZ. XII i XIX)

На частцы той вёскі дзедзічаў у 1427 г. Жегота (Żegota), які зь іншага роду паходзіў. (Not. Zamoysk. 707)

Adam Boniecki i Artur Reiski. Herbarz Polski.
| |