ЛЫЧКОЎСКІЯ >

Гэрбу Сьлепаўрон

ЛЫЧКОЎСКІЯ ГЭРБУ:
Гэрб Сьлепаўрон
 
 
 

ЛЫЧКОЎСКІЯ Віцебскага павету

мелі вывод 09.08.1799 пад гэрбам Сьлепаўрон у Беларускім ДДС. Зацьверджаны Ўказам Часовага Прысутнічаньня Герольдыі №3514 ад 30.09.1842 па VI частцы ДРК.

Да гэтага розныя лініі роду атрымалі Выводавыя Дэкрэты: ў Аршанскім Земскім правінцыйным судзе 09.11.1773, у Рагачоўскім Земскім правінцыйным судзе ў 1775 г. [відаць, гэта яны жылі ў 1864 г. у засьценку Енцы/Янцы ў навакольлі мястэчка Воранаўшчына Рагачоўскага павету] і 21.01.1777 у Магілёўскім Галоўным судзе. Паводле судовых дэкрэтаў, выводзіліся ўсе гэтыя галіны рода пад гэрбам Суліма.

ЛЫЧКОЎСКІЯ Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні

Сеньненскі касьцёл

- адгалінаваньне "віцебскага" роду. Жылі ў маёнтку Ляхі Машканскай воласьці. Вывод у Магілёве ў 1835 г. Вывод 1799 г. утрымлівае сем каленаў роду.

Прадстаўнікі гэтага роду арэндавалі маёнтак Сэрвеч у 1667 г. і валодалі фальваркам Закрэўшчына ў 1713 г. у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва.

Паводле матэрыялаў Віцебскага і Магілёўскага ДДС. Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь
"Тут спачываюць
парэшткі
СУЖЭНЦАЎ
ЯАХІМА
нар.1788 †16 Студня 1862
і ЮЛІІ
†19 Верасьня 1873 г.
ЛЫЧКОЎСКІХ
Гонар іх памяці."

Радавод Лычкоўскіх гэрбу Сьлепаўрон
| |