ЛЫЧКОЎСКІЯ >

Гэрбу Суліма

ЛЫЧКОЎСКІЯ ГЭРБУ:
Гэрб Суліма
 
 
 

ЛЫЧКОЎСКІЯ Чавускага павету Магілеўскай губэрні

мелі вывод ад 15.06.1803 па І частцы ДРК пад Гэрбам Суліма. Зьвестак аб зацьверджаньні выводу Ўрадаўнічым Сэнатам ня знойдзена.

Паводле матэрыялаў Магілеўскага ДДС. Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь

ЛЫЧКОЎСКІЯ з Ігуменскага і Барысаўскага паветаў

Анопальскі філіяльны касьцёл. 1776. Акварэль Н.Орды. 1864-1876

даводзілі радавітасьць разам. Mелі вывод у Менскім ДДС ад 27.08.1802 па I частцы ДРК. Указам Урадаўнічага Сэнату №1522 ад 10.07.1816 г. ён ня быў зацьверджаны. Паходзяць ад Ігната Габрыэля (Ignacy Gabryel) (ігуменскія) і Францішка (Franciszek) (барысаўскія), лоўчыца аршанскага.

Койданаўскі касьцёл

Пры канцы XVIII - пачатку XIX стст. ігуменскія жылі на землях малалетнягаcкнязя Дамініка Радзівіла (Dominik Radziwiłł) ў навакольлі Ячонак. Асобныя прадстаўнікі гэтай галіны роду, жыхары койданаўскіх (Менскі павет) уладаньняў князя Радзівіла, атрымалі звальненьне зь ягонага падданства ў 1812 г. Пастановай Менскага ДДС ад 22.02.1833 было далучана да выводу яшчэ колькі прадстаўнікоў ігуменскай галіны. Зьвестак аб зацьверджаньні ў расейскім дваранстве Ўрадаўнічым Сэнатам ня знойдзена.

Барысаўскія былі выключаныя з падданства князя Радзівіла 27.08.1808 Рэзалюцыямі Барысаўскага Земскага Павятовага суду ад 17.07.1818 і Менскага Галоўнага суду ад 18.06.1819 атрымалі волю й былі далучаны да стану аднадворцаў i вольных хлебаробаў. Некалькі адгалінаваньняў гэтага роду, відаць, з прычыны пагарэньня мэтрык, не скарысталіся правам на волю і засталіся пад уладай князя Радзівіла. Пры канцы XVIII - пачатку XIX стст. жылі на землях князя Міхала (Michał) Радзівіла ў навакольлі мястэчка Есьмоны.

Да 1740 г. прадстаўнікі ігуменска-барысаўскага роду валодалі маёнткам Дзьвінячы/Зьвінячы ў Менскім ваяводзтве (але што прадстаўнікі менавіта гэтага роду - падаецца сумнеўным).

Справа Лычкоўскіх Менскага ДДС. Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь
Лычкоўскі Л.К. 1903 г.

ЛЫЧКОЎСКІ Леў Кляментаў

У 1879 годзе скончыў са срэбраным мэдалём Віленскі настаўніцкі інстытут. На пачатку ХХ ст. - выкладчык фізыкі й матэматыкі ў Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі. Клясны кіраўнік клясыка беларускае літаратуры Якуба Коласа. Стацкі саветнік. Дэпутат Слуцкай павятовай Думы (1907 г.)

г. Нясьвіж. Настаўніцкая сэмінарыя (былы кляштар Дамініканаў)
Двадцатипятилетие Виленского учительского института. 1875-1900. Краткая историческая записка. Вильна, 1900.
Календари-справочники Минской губернии
(за розныя гады).
Фотаздымак, 1902 г.: фонд ЛМК КП-7689/КФ-1156, Літаратурна-мэмарыяльны музэй Я.Коласа, Мінск, Беларусь.
Радавод Лычкоўскіх гэрбу Суліма
♦♦♦

ЛЫЧКОЎСКІЯ Слуцкага павету

Уселюб. Касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа. 1433 г. (1489г.-?)

мелі вывод у Менскім ДДС 31.01.1818 Указам Урадаўнічага Сэнату №9158 ад 27.10.1860 быў зацьверджаны па VI частцы ДРК. Яны яго рабілі асобна ад ігуменска-барысаўскіх. Па дадзеных архіву Сьледчай Камісіі Радзівілавай Масы гэты род ЛЫЧКОЎСКІХ быў вядомы ў Любчанскім графстве з 1680 г. і, прынамсі ў 1805 г., выкарыстоўваў Гэрб Рысь (выява гэрбу страчана). Аднак вывод рабілі пад Гэрбам Суліма.

Касьцёл у Караляшчэвічах

"Слуцкія" - даволі ўмоўнае азначэньне, бо прадстаўнікі гэтага роду жылі пры канцы XVIII - пачатку XIX стст. у навакольлі мястэчка Любча Наваградзкага павету.

Міхал Лычкоўскі паводле патэнту караля Станіслава Аўгуста (Stanisław August) ад 10.07.1792 атрымаў чын паручніка наваградзкага Народнай Кавалерыі Кароннага войску пры харугві (але што прадстаўнік менавіта гэтай лініі роду - падаецца сумнеўным).

г. Нясьвіж. Касьцёл іязуітаў

У сярэдзіне XVII ст. валодалі маёнткам і дваром Зурможэ й Велькаўшчына (але што прадстаўнікі менавіта гэтага роду - падаецца сумнеўным), а да 1790 г. - маёнткам Вербнікі. Усе ў Менскім ваяводзтве (дакладнае месца знаходжаньня невядома, але як мяркуецца, у навакольлі Самахвалавічаў).

Справа Лычкоўскіх Менскага ДДС. Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь

Луцкевіч Зофія Эмерыкава з ЛЫЧКОЎСКІХ

Фота 1880-х гадоў

Маці братоў Івана і Антона Луцкевічаў, чынных дзеячоў беларускага Адраджэньня. На пачатку ХХ ст. сям'я пражывала ў Менску ва ўласнай хаце па вул. Хрышчэнскай, 27.

Фальварак Ракуцёўшчына

Яе брату Вацлаву* належыў фальварак Ракуцёўшчына Вялейскага павета Віленскай губэрні (1911 г.). Сёньня - філія Літаратурнага музэя Максіма Багдановіча.

*) Вацлаў Захары Лычкоўскі (1851-1925). Паводле В. Ластоўскага, даводзіўся хросным бацькам А. Луцкевічу. В. Ластоўскі "Mае ўспаміны аб М.Багдановічу".

ЛЫЧКОЎСКІЯ на Валыні

г. Луцак. Катэдральны касьцёл Сьвятой Троіцы. Акварэль Н.Орды. 1862-1876

Вінцэнт, Мацей Казімер з сынамі: Альфрэдам Станіславам Ваўрэнціям і Аляксандрам Баляславам Эдвардам, і Ян з сынамі: Эмерыкам Міхалам, Міхалам Людамірам і Юліянам Янам, сыны Міхала, унукі Юрыя, праўнукі Міхала, 1835 г.; Людамір, сын Мацея Казімера, 1851 г.; і Мар'ян Браніслаў, сын Аляксандра, 1886 г., давялі шляхоцтва ў Валынскай губэрні. (Spis.)

Adam Boniecki i Artur Reiski. Herbarz Polski.

Мелі вывод у Валынскім ДДС у 1828 г. Адгалінаваньне слуцкага роду. Зацьверджананы Ўказам Урадаўнічага Сэнату №5199 ад 30.04.1835 па VI частцы ДРК. Жылі ў Ровенскім павеце.

Справа Лычкоўскіх Менскага ДДС. Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь

ЛЫЧКОЎСКІ г. СУЛІМА

Мацей, Ян і Вінцэсь, сыны Міхала, ды іншыя, пацьвердзілі сваё шляхоцтва ў імпэрыі і запісаны да дваранскай кнігі Валынскай губэрні ў 1835 г.

Seweryn H. Uruski. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej.
Радавод Лычкоўскіх гэрбу Суліма / Рысь
| |