ЛЫЧКОЎСКІЯ >

Гэрбу Трэска

ЛЫЧКОЎСКІЯ ГЭРБУ:
Гэрб Трэска
 
 
 

ЛЫЧКОЎСКІЯ г. Трэска з Лычкаў (Łyczki),

у зямлі цеханоўскай. Павел (Paweł), сын Суліслава (Sulisław) з Лычкаў, архідыякан влацлаўскі (Włocławek) 1476 г. і канонік плоцкі (Płock) 1485 г. і архідыякан пултускі (Pułtusk) 1490 г., які жыў яшчэ 1499 г., разам з Тамашам Лычкоўскім (Tomasz ŁYCZKOWSKI), суспадчыньнік Пагастаў (Pogąsty) і іншых, атрымаў 1478 г. ад кн. Яна Мазавецкага (Jan Mazowieckі) пацьверджаньне прывілею, данага 1404 г. часам кн. Земавіта (Ziemowit) усяму роду Любеваў (Lubiewa) ці Траскаў (Trzaska). (W. Semkowicz Mazow. Przyw.)

Якуб (Jakub) Лычкоўскі з Набарова (Naborowo), брат ксянза Паўла, староста закрачымскі (Zakroczymy) 1478 - 1480 гг., чашнік закрачымскі 1494 г., ажанёны з Кацярынай Кініцкай (Katarzyna Kinicka) 1480 г., набыў 1479 г. частку Длутава (Dłutow) ад Паўла, Адама (Adam) і Сасіна (Sassin) Длутоўскіх (Dłutowski), склаў тэстамэнт 20-га лютага 1494 г., які ўдава Кацярына ўнесла да актаў кансысторыі плоцкай 1509 г. У тэстамэнце тым Якуб прызначае экзэкутарам свайго брата роднага, старэйшага, ксяндза архідыякана Паўла, памнажае свае ахвяраваньні алтару ў Камяніцы (Kamienica), робіць розныя новыя богапрыемныя запісы, пацьвярджае аправу* жонцы, дачкам на пасагі прызначыў 305 дукатаў на Янушаве (Januszewo) ў Яна Лясоцкага (Lasocki), судзейскага, 20 флярын. у Ірыка (Irzyk) з Крэмпіц (Krempicy) і 30 флярын., сынам Паўлу найстарэшаму й Яну запісаў Мохты (Mochty) й частку маёмасьці з ваеннага рыштунку й коней, жонцы на ўтрыманьне сябе й сыноў малодшых, Мікалая (Mikołaj), студэнта, і iншых, і на іхную адукацыю пакінуў Длутава, Набарова, Набарувец (Naborówiec) і частку Здунава (Zdunow) з усімі інвэнтарамі й маёмасьцю. Не забыўся на саслужбоўцаў і прыяцеляў.

Станіслаў Траска (Stanisław Trzaska) і Войцех Касьцеша (Wojciech Kościesza) з Лычкаў асуджаныя да падаваньня двух крэнгаў воску касьцёлу плоцкаму 1478 г. Станіслаў Касьцеша (Stanisław Kościesza) й Пётар (Piotr) з Лычкаў сьведчылі 1508 г. у справе Шчавінскіх (Szczawiński) у кансысторыі плоцкай. Мікалай (Mikołaj), канонік плоцкі 1490 - 1505 гг. (Pom. Dz. W. Śr. XVIII 125, 180, 266 i 294; M. 9 f. 122)

Кацярына (Katarzyna), удава па Яне Зыгманце Станішэўскім (Jan Zygmunt Staniszewski), судзі варшаўскім (Warszawa) 1791 году. (Deb. Czers. 2 f.113)

* Запіс на жонку (нявесту) маёмасьці мужа (жаніха) ёй у забесьпячэньне, роўная яе падвоенаму пасагу (у Польскім каралеўстве); запіс на жонку (нявесту) 1/3 нерухомай маёмасьці мужа (жаніха) у забесьпячэньне жонкі (у ВКЛ).
Adam Boniecki i Artur Reiski. Herbarz Polski.

ЛЫЧКОЎСКІ г. Трэска

Пісаліся "з Лычкаў", у пав. цеханоўскім. Якуб зашлюбёны з Кацярынай Кініцкай у 1480 г. Валенці (Walenty), сын Яна, у 1557 г. Марцін (Marcin) набыў у 1604 г. вёску Дэмяшкоўцы (Demeszkowce). Станіслаў, сын Марка (Mark), у 1606 г. Мацей (Maciej) зашлюбёны з Зофіяй Закржэўскай (Zofiа Zakrzewskа), а Станіслаў з Ядвігай Магільніцкай (Jadwigа Mogilnickа) у 1651 г. Магдалена (Magdalena) дачка Войцеха (Wojciech) у 1666 г.

Seweryn H. Uruski. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej.
| |