Галоўная

ЛЫЧКОЎСКІЯ ГЭРБУ:
РАДАВОД ЛЫЧКОЎСКІХ ГЭРБУ:
ФАМІЛІІ:
МАПЫ



Бачына ўтрымлівае інфармацыю зьвязанаю зь генэалягічнымі дасьледваньнямі роду Лычкоўскіх як у Нацыянальным гістарычным архіве Рэспублікі Беларусь (Менск), так і ў Летувіскім дзяржаўным гістарычным архіве (Вільня). Акрамя архіўных крыніцаў шырока выкарыстоўваліся польскія і расейскія друкаваныя навукова-папулярныя выданьні. Дасьледчыкам асабістага радаводу, а таксама аматарам генэалёгіі, якія працуюць над стварэньнем сямейнага генэалягічнага дрэва, аўтарам прапануецца іменны паказальнік прозьвішчаў, якія ўзгадваюцца ў дакумэнтах яго прыватнага архіва.

Карыснымі для наведвальнікаў будуць гістарычныя мапы адміністрацыйнага падзелу асобных паветаў Расейскай імпэрыі (19 ст.) і Вялікага Княства Літоўскага (18 ст.). Зьвяртаю ўвагу наведвальнікаў, што мапа ВКЛ маштабуецца.

Асобна прадстаўлена польская маланакладная даведачная літаратура па шляхецкай (дваранскай) генэалёгіі - рэестры падымнага падатка Мэтрыкі ВКЛ. Падобныя беларускія выданьні на беларускамоўнай вэрсіі бачыны не прапануюцца, бо ўсе яны даступныя беларускім карыстальнікам сеціва ў бібліятэках. Увесь даведачны матэрыял закліканы дзеля зарыентаваньня пачынаючых дасьледчыкаў сваіх літоўска-беларускіх каранёў у тым вялізным спэктры польскай генэалягічнай літаратуры, якая, як мне бачыцца, мусіць быць запатрабавана ў першаю чаргу.

У ДАПАМОГУ ДАСЬЛЕДЧЫКАМ

Як атрымаць пароль дотыка да PDF-файлаў?

INTERNET - ПРА НАС
РЭЙТЫНГ БАЧЫНЫ
| Кантакт | Мапа бачыны | |