МАРТЫРАЛЁГ >

Сьпіс 2


 

♦♦♦

ЛЫЧКОЎСКІ Максім сын Піліпа

Год нараджэньня: 1915
Нацыянальнасьць: беларус
Месца нараджэньня: в. Хватаўка Барысаўскага павету Менскай губ., Расейская імпэрыя [Зараз: Бялыніцкі р-н, Магілеўская вобл., Беларусь - Ю.Л.]
Месца жыхарства: г. Уладзівасток, РСФСР
Адукацыя: вышэйшая [1], незавершаная вышэйшая [2]
Род дзейнасьці: пад час першага арышту - вайсковец, інжынэр-гідраакустык в/ч 40092 Тыхаакіянскага флёту [1]; інжынэр энэргацягніка №10 МШЗ [2].
Арышт: 05.11.1952, г. Уладзівасток
Асуджан: 29.01.1953 (рашэньне інш. органаў дзярж. улады)
Абвінавачан: арт. 58 ч.ч. 1 і 2 КК РСФСР ("кантрарэвалюцыйная агітацыя й прапаганда"). За "антысавецкія надпісы на будынках Кіеўскага гарсавета, будаўнічай управы і інш." [1].
Прысуд: 10 год ППК, канфіскацыя маёмасьці
Рэабілітаваны: 25.06.1954 - Вярхоўны суд СССР
Вызвалены: 06.08.1954

Месца жыхарства: ст. Барнавул, Алтайскі край, РСФСР
Арышт: 05.09.1957
Паўторна асуджан: 14.12.1957 - Алтайскі краявы суд
Абвінавачан: арт. 58-10 ч.1. КК РСФСР. У жніўні 1957 на партыйнай канфэрэнцыі хваліў шматпартыйнаю сыстэму ў Польшчы; называў Хрушчова выскачкам і самазванцам, асуджаў Пастанову "Аб антыпартыйным гурце"; распавядаў палітычныя анэкдоты ды захоўваў іх запісы [2].
Прысуд: 10 год ППК з пасьледуючым пазбаўленьнем правоў на 5 год;
тэрмін пакараньня паменьшан Вярхоўным судом РСФСР 22.06.1960 да 5 год пазбаўленьня волі;
пастановай Пленума Вярхоўнага суда СССР ад 07.06.1962 з прысуду ад 29.01.1953 выключана ч.1 арт. 58-10.
Вызвалены: 05.09.1962
Паўторна рэабілітаваны: 17.07.1965
Падстава: справа спынена Вярхоўным судом СССР праз адсутнасьць складу злачынства
Далейшы лёс невядомы. (Працаваў у Крыме. Тамaка й пахаваны - ? Ю.Л.)

Крыніца:
1. Архіў УКДБ па Магілеўскай вобл., РБ. Асабовая справа Л. ? 8315-сн (з фотаздымкам)
2. ДА РФ: ф. 8131, воп. 31, сп. 91320; ф. 9474, воп. 41, сп. 3289
3. Кніга памяці Алтайскага края
4. Беларускі "Мэмарыял"
5. НІАЦ "Мэмарыял", Масква

♦♦♦

ЛЫЧКОЎСКАЯ Яніна дачка Ўладыслава

Год нараджэньня: 1914
Нацыянальнасьць: полька *
Месца нараджэньня: Польшча **
Месца жыхарства: в. Мікалаеўка
Адукацыя: -
Род дзейнасьці: калгасьніца
Арышт: 31.03.1945
Асуджана: 17.07.1945 - Куйбышаўскі абласны суд
Абвінавачана: арт. 58-10 КК РСФСР
Прысуд: 5 год зьняволеньня ў ППЛ
Рэабілітавана: ліпень 1992 - Самарская абласная пракуратура
Падстава: -

Крыніца: Кніга памяці Самарскай вобл.

♦♦♦

ЛЫЧКОЎСКАЯ Яніна дачка Ўладыслава

Год нараджэньня: 1910
Нацыянальнасьць: полька *

Этапы Дата:
дд/мм/гггг
Рэспубліка Вобласьць Населяны пункт
1. Арышт - - 1940 Беларусь Магілеўская  

Крыніца:
1. Сьпіс спраў, праходзіўшых праз ворганы НКУС Заходняй Украіны й Беларусі (выбарка з Кнігі архіўнай рэгістрацыі сьледчых спраў НКУС СССР), копія. Міністэрства Справядлівасьці РП і Цэнтар "KARTA" - том, старонка, пазыцыя. ZUB-/388/279/12

♦♦♦

ЛЫЧКОЎСКІ Павал сын Базыля

Год нараджэньня: 1911
Нацыянальнасьць: беларус
Месца нараджэньня: х. Прудцы Ігуменскага павету Менскай губ., Расейская імпэрыя
Месца жыхарства: х. Прудцы, Чэрвеньскі р-н, Менская вобл., БССР
Адукацыя: непісьменны
Род дзейнасьці: селянін-аднаасобнік
Арышт: 05.09.1930
Асуджан: 26.10.1930 - "тройка"
Абвінавачан: арт. 72 КК БССР - АСА (антысавецкая агітацыя)
Прысуд: высылка
Рэабілітаваны: 29.10.1989 - Пракуратура БССР
Падстава: -

Крыніца: Беларускі "Мэмарыял"

♦♦♦

ЛЫЧКОЎСКІ Ўладзімір сын Лазара

Год нараджэньня: 1910
Нацыянальнасьць: рускі *
Месца нараджэньня: в. Шыракова [Ніжняўдзінскі ўезд, Іркуцкая губ. - Ю.Л.], Расейская імпэрыя
Месца жыхарства: в. К.Бадаранаўка, Ніжняўдзінскі р-н, Іркуцкая вобл., РСФСР
Адукацыя: малапісьменны
Род дзейнасьці: калгасьнік к/г "Чырвоная горка"
Арышт: 04.08.1941
Асуджан: 26.09.1941 - Іркуцкі аблсуд
Абвінавачан: арт.арт. 19, 58-2 КК РСФСР
Прысуд: ВМП
Растраляны: 27.12.1941
Месца растрэла: г. Іркуцк
Месца пахаваньня: -
Рэабілітаваны: 16.08.1996 - заключэньне пракуратуры Іркуцкай вобласьці
Падстава: -

Крыніца: Кніга памяці Іркуцскай вобл.

♦♦♦

* Беларускі этнас/нацыя ў Расейскай імпэрыі і Польшчы (часоў Другой Рэчы Паспалітай) не прызнаваліся. Этнічную/нацыянальную прыналежнасьць вызначалі па рэлігійнай прыкмеце: праваслаўны - "рускі", каталік - "паляк". Т.ч., нацыянальная самаідэнтыфікацыя вышэй пазначаных асоб магла не супадаць з афіцыйнай.
** Праўдападобна - Заходняя Беларусь (тэрыторыя Беларусі пад акупацыяй Польшчы ў 1921-39 г.г.; пасьля 1939 г. - пад Саветамі).


 
|