ЛЫЧКОЎСКІ Вацлаў (Wacław) (03.09.1907-03.09.1977)
Месца нараджэньня:
Месца мабілізаваньня:
Ранг: паручнік ВП
Служыў: 62 пп; 16 пп і 6 пд
Пасада: кам. узвода
Нагода выбыцьця: паланеньне
Дата сьмерці: 03.09.1977
Пахаваны: Вялікая Брытанія
Месца пахаваньня: London, GB
Заўвага: У 1930-1931 г.г. - ва Ўчэбным батальлёне падхарунжых пяхоты ў Ружане [Różana], дзе праходзіў поарыхтоўку на ўнітарным курсе. У 1931-1933 г.г. - у Школе падхарунжых пяхоты ў Камарове [Komorowo], гм. Остраў-Мазавецкі [Ostrów Mazowiecki]. 15.08.1933 атрымаў ранг падпаручніка сапраўднай службы пяхоты з прызначэньнем у 62 пп у Быдгашчу [Bydgoszcz] на пасаду кам. узвода. Ранг паручніка атрымаў 01.01.1936. У 1935 г. прызначан у 16 пп у Тарнаве, дзе выконваў розныя функцыі, у т.л. абавязкі кам. узвода артылерыі пяхоты. Прымаў удзел у верасьнёўскай кампаніі 1939 году на пасадзе кам. узвода, потым - афіцэра штаба 6 пд у складзе арміі „Кракаў". Удзельнік баёў на Любельшчыне, дзе трапіў у палон.

Утрымліваўся ў афляге II Б у Арнсвальдзе [Arnswald], потым, з траўня 1942 г. - у Гросс-Борне [Gross-Born]. У 1945 г. эвакуяваны ў глыбіню Нямеччыны. Пасьля вызваленьня ў 1945 г. застаўся на Захадзе. Выехаў да Вялікай Брытаніі, дзе й застаўся на сталае жыхарства, працаваў. Памёр 03.09.1977 у Лёндане.

Асабістая справа №9 ад 15.08.1933.
 

Крыніцы:
R. Rybka – K. Stepan. Rocznik oficerski 1939. Kraków 2006