Прадмова

Даведнік утрымвае біяграфіі ўраднікаў Менскага ваяводзтва XVI-XVIII стагоддзяў. Так як ў кожным павеце ваяводзтва (Менскім, Рэчыцкім і Мазырскім) дзеяла свая павятовая сістэма тытулаў і пасад, аналягічная той, якая ў дакумэнтах называлася ваяводзкай, то пасады і тытулы Менскага ваяводзтва фактычна з'яўляліся павятовымі. Большасьць ураднікаў, якія называлі сябе ваяводзкімі тытуламі, ня мелі на гэта аніякіх праўных падстаў. Выданьнем гэтага даведніка робіцца спроба вярнуць з забыцьця імёны нашых продкаў, якія складалі ў мінулым эліту шляхты Менскага павета. Засноўваючыся на захаваных гістарычных крыніцах, перадусім дакумэнтах Нацыянальнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь, аўтар апісвае жыцьцё людзей, якія аказалі вялікі ўплыў на разьвіцьцё падзей у павеце і Вялікім княстве Літоўскім, іх маёмасны стан, сямейныя сувязі і стасункі.

Даведнік прызначаны для гісторыкаў, генэолягаў і шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі.

Выпускі даведніка забяспечаны іменнымі і геаграфічнымі паказальнікамі.

Ю. Лычкоўскі. На падставе анатацый да выданьня.

Сьпіс раздзелаў і выпускаў даведніка
Раздзел Выпуск Статус раздзела
Выданы (год) Рыхтуецца да выданьня Знаходзіцца ў распрацоўцы
1 Ваяводы 9      
2 Старосты судебные гродские 9      
3 Кашталяны 9      
4 Войты 8      
5 Падкаморнікі 5      
6 Харунжыя 5      
7 Палкоўнікі 4   +  
8 Суддзі земскія 6      
9 Падсудкі земскія 6      
10 Войскія 5      
11 Стольнікі 1 2007    
12 Падстоліі 1 2007    
13 Пісары земскія 6      
14 Падстаросты судзебныя гродзкія 7     +
15 Суддзі гродзкія 7     +
16 Пісары гродзкія 7     +
17 Падчашыя 4   +  
18 Чашнікі 4   +  
19 Гараднічыя 4   +  
20 Скарбнікі 2 2012    
21 Лоўчыя 1 2007    
22 Мечныя 4   +  
23 Канюшыя 3 2009    
24 Абозныя 3 2009    
25 Стражнікі 2 2012    
26 Крайчыя 3 2009    
27 Мастаўнічыя 3 2009    
28 Будаўнічыя 3 2009    
29 Струкцасы 1 2007    
30 Дырэктары ваяводзкіх соймікаў 9      
31 Дэпутаты Галоўнага Трыбунала ВКЛ і Соймаў Рэчы Паспалітай (сьпісы) 9      
32 Ротмістары (сьпісы) 2 *      
33 Каморнікі (сьпісы) 8      
34 Возныя (сьпісы) 5      
35 Лантвойты (сьпісы) 8      
36 Менскі магістрат (сьпісы бурмістраў, пісараў магістрацкіх, радцаў і лаўнікаў) 8      
37 Рэгенты земскія (сьпісы) 6      
38 Рэгенты гродзкія (сьпісы) 7     +

*) Адсутнічаюць у паказаным выпуску.