Гербоўнік шляхты правінцыі Віцебскай

Віцебскі гербоўнік
  • Herbarz szlachty prowincyi witebskiej.

    "Herold Polski", Kraków - 1899

  • Гербоўнік шляхты правінцыі Віцебскай.

    "Геральд Польскі", Кракаў - 1899

Прадмова

Рукапіс папяровы ў тэчцы, уласнасьць У. Магучага, прысяжнага адваката ў Віцебску, ласкава пададзеная нам праз уладальніка дзеля навуковага выкарыстаньня, ахапляе 88 ненумараваных аркушаў, апраўленых у цёмную скуру.

Першы аркуш, прызначаны выяўна для тытула, утрымвае выяву рыцара ў поўным узбраеньні, шоламам на галаве і мячом у паса, што трымае ў левай руцэ разгорнутую зялёную дзвюхпалосую харугву з гербам Пагоня Літоўская ў сярэдзіне; правую руку ён падпірае на картуш у стылі ракако, прызначаным пэўна для месцаваньня загалоўка рукапісу, які аднак у картуш упісан ня быў. Зваротны бок тытульнага аркуша пусты.

На другім аркушы з самага верха пачынаецца тэкст і працягваецца без перапыну да аркуша 87, дзе пад канец звароткавай старонкі сканчаецца.

Увесь рукапіс напісаны аднаруч, хоць выяўна не з аднаго падыходу. Сем'і пералічваюцца, па большай частцы, у альфабэтным парадку, пачынаючы з сям'і Антановічаў і сканчаючы сям'ёй Зызнеўскіх. Над кожнай сям'ёй зьверху намаляваны і раскаляраваны герб, які гэтай сям'і служыць, нягледзячы на тое, ці быў гэты герб ужо да гэтага пры іншай сям'і пададзены; таму некаторыя гербы шмат разоў паўтараюцца.

Пасля апошняй сям'і Зызнеўскіх намаляваны яшчэ герб Навіна, але ўжо не запоўнена, якой сям'і гэты герб служыць; на наступным аркушы зноў раскаляраваны герб Корвін, але таксама з пакінутым у паўтары старонкі прасветам на ўпісваньне адпаведнай сям'і.

І толькі на наступным аркушы ўпісаны дзве сям'і Мардасевічаў і Ліпінскіх з адпаведнымі гербамі, той жа, праўда, рукой, але пісьмом выяўна значна пазьнейшым; але за імі настае чарга наступнага дадатку даўнейшага характару і таксама складзенага ў альфабэтным парадку, які пачынаецца сям'ёй Ахрамовічаў і сканчаецца на сям'і Закрэўскіх, потым ізноў намаляваны герб Касьцеша, але таксама зь нябытнасцю ўпісанай сям'і, для якой гэты герб прызначаўся, і на гэтай пробелі рукапіс завяршаецца.

Гербы і кляйноты намаляваны ад рукі ў ракаковых картушах, якія аднак пратручаны на бляхах, адбіткі блях як бы на паперы паказваючы. Такіх картушоў ёсць трохі розных формаў, якія адвольна чаргуюцца. Малюнкі гербаў, хоць выдаюць досыць старанную руку, аднак не з'яўляюцца геральдычнымі і паказваюць поўную нябытнасць стылю. Гэтак жа і колеры, ужытыя для каляраваньня гербаў, таксама не з'яўляюцца геральдычнымі. Геральдыка ведае толькі поўныя колеры, палавіністыя колеры не скарыстае ўвогуле. У той жа час у нашым рукапісе ўсе ўжытыя фарбы з'яўляюцца палавіністымі, як напр. бледна-ружовая заміж чырвонай, бледна-блакітная заміж нябеснай і г.д.

Картушы, за малымі выняткамі, не маюць гелмаў над тарчамі, толькі проста кароны, а над каронамі кляйнот. Пад картушамі і па баках зьмесцавана арматура, як барабаны, харугвы, гарматы, кулі, алебарды і да т.п.

Гэты рукапіс не датаваны ніводнай датай; толькі факт, што найчасьцей памянёныя ў ім тэстамэнты шляхты і ўраднікаў Віцебскай правінцыі, належныя служыць довадам шляхецтва, датаваны 1773 годам, а самыя позныя довады датаваны 1775 годам, паказвае, што гэты рукапіс паўстаў яшчэ ў 1775 г. ці крыху пазьней. Выяўна расейскі ўрад пасля захопу Віцебскага ваяводства, пры першым падзеле Рэчы Паспалітай, заснаваў праверку дакумэнтаў шляхты і прынцыпаў праўленьня мэтрычнымі кнігамі, і наш рукапіс імаверна складаецца з найстарэйшых выпісаў з гэтых кніг.

Зразумела, што наш рукапіс толькі ўрыўкавы і не ўтрымвае ніякім чынам усе шляхецкія сем'і, запісаныя ў герольдыі Віцебскай правінцыі; іншае малаімаверна, калі гэткі невялікі лік шляхецкіх сем'яў Віцебскай правінцыі памянёны ў нашым рукапісе.

Не маючы магчымасьці спраўджаньня нашага рукапісу з мэтрычнымі кнігамі герольдыі правінцыі Віцебскай, не было і магчымасьці высьветліць гэта; аднак калі наш рукапіс, нягледзячы на фрагмэнтарнасьць, утрымвае дадатковыя дадзеныя, якія цікавяць, пра польскую геральдыку, мы ні хвіліны не вагаліся зь яго публікацыяй.

Новых гербаў наш рукапіс утрымвае надзвычай мала, усяго 6: Фантанаў, Косаваў, Навацкіх, Памарнацкіх, Шырмаў і Збітнеўскіх; хоць у гэтай уласна правінцыі, як на ўсёй Літве і Русі мы маглі б спадзявацца на множныя гербавыя зьмены. Выяўна гербоўнікі ўжо зрабілі сваё, і сем'і, якія маюць гербавыя зьмены, скарыліся з гэтым, пільнуючы гербоўнікі, якія на зьмены гербаў не зьвяртаюць вялікай увагі.

Што да спосабу выдавецтва, то мы не маглі вырашыцца на дакладную рэпрадукцыю гербаў, як яны намаляваны ў рукапісы. Такая дакладная рэпрадукцыя нестылізаваных малюнкаў не ўяўляла б аніякай навуковай цікавасьці, але вельмі значна павялічыла бы кошт тыражу, акупнасць якога і так вельмі праблематычная. Толькі некаторую колькасьць гербаў мы паўтарылі дакладна ў адпаведнасьці з малюнкамі рукапісу, каб даць чытачу ўяўленьне як гэтыя гербы выглядаюць у арыгінале.

Дакладна рэпрадукаванымі з'яўляюцца гербы: Антановічаў, Барташэвічаў, Бабашынскіх, Хомічаў, Фантанаў, Гумкоўскіх, Кісялёў, Косаваў, Краеўскіх, Пясецкіх, Плавінскіх і Памарнацкіх.

У канчатковым выніку з лёгкасьцю прыношу падзяку з выбачэньнямі высокавяльможным Магучаму і Федаровічу, прысяжным адвакатам у Віцебску, першаму - за ласкавае падаваньне мне рукапісу, другому - за зычлівае пасярэдніцтва ў гэтай справе.

Кракаў, 28 сьнежня 1898 г.
Др. Фр. Пекасінскі.
Пераклад Ю. Лычкоўскага

Выводы шляхты правінцыі Віцебскай, пададзеныя ў земскім судзе гэтай правінцыі і ў альфабэтным парадку складзеныя

  • 01-50
  • 51-100
  • 101-150
  • 151-194
Артыкулы з 1 па 50
Прозьвішча Герба
1* Антановічы Гелм
2 Бараноўскія Астоя
3 Барташэвічы Лада
4 Берасьневічы Касьцеша
5 Белыновічы Любіч
6 Бабашынскія Сас
7 Богушы Паўкозіч
8 Багамольцы Багорыя
9 Бароўскія Абданк
10 Браўчынскія Сас
11 Буевічы Нязгода
12 Булгакі Сыракомля
13 Буткевічы Траска
14 Буйноўскія Корвін, ці Крук
15 Бяляўскія Яліта
16 Харкоўскія Пілява
17 Хашкоўскія Пухала
18 Хомічы Хамонта
19 Храпавіцкія Газдава
20 Худзінскія Халева
21 Дадэркі Дадэркала
22 Дамброўскія Даленга
23 Дамброўскія Дамброва
24 Дзятловічы Касьцеша
25 Фалькоўскія Даліва
26 Фельняровічы Наленч
27 Фантаны Фантана
28 Францэвічы Навіна
29 Гералтоўскія Шашор, ці Орля
30 Гейштары Гейштар
31 Гагалінскія Кораб
32 Галгоўскія Даліва
33 Гарэцкія Даленга
34 Горскія Радван
35 Гасьлінскія Прарова
36 Грандзкія Лада
37 Гружэўскія Любіч
38 Гумкоўскія Гульдэнштэрн
39 Гутоўскія Сьлепаўрон
40 Гарасімовічы Шанява
41 Гарадэцкія Прыяцель
42 Яцэвічы Касьцеша
43 Янушкоўскія Побаг
44 Ярашэвічы Прыяцель
45 Ясенскія Даленга
46 Есіповічы Анцута
47 Ёдкі Ліс
48 Юшкоўскія Сьлепаўрон
49 Юшкоўскія Сьлепаўрон
50 Качаноўскія Астоя
Артыкулы з 51 па 100
Прозьвішча Герба
51 Качынскія Помян
52 Какоўскія Касьцеша
53 Кянстовічы Пакора
54 Кісялі Кісель
55 Клімашэўскія Дамброва
56 Класевічы Астрог
57 Князьніны Даленга
58 Княжышчы Леварт
59 Каламыскія Нязгода
60 Камароўскія Цёлак
61 Канановічы Радван, ці Сямёнавіч
62 Каранеўскія Касьцеша
63 Косавы Косаў
64 Кошчыцы Порай
65 Катовічы Корчак
66 Казарэвічы Даленга
67 Казарыны Касьцеша
68 Краеўскія Аліва
69 Кражынскія Сьлепаўрон
70 Крупскія Леварт
71 Крачкоўскія Праўдзіч
72 Кубятовічы Пілява
73 Кушалеўскія Дрэвіца
74 Ляхоўскія Пілява
75 Лятэцкія Ліс, ці Мзура
76 Лявіцкія Рагаля
77 Ліпскія Грабы 1)
78 Любашчынскія Газдава
79 Лапы Любіч
80 Лукашэвічы Вянява
81 Лускіны Касьцеша
82 Мацкевічы Махвіч
83 Маліноўскія Побаг
84 Манувіры Корчак
85 Мароны Газдава
86 Мянжынскія Касьцеша
87 Міхалоўскія Ясеньчык
88 Мікошы Котвіч
89 Мількевічы Любіч
90 Мінкоўскія Нязгода
91 Місевічы Яліта
92 Магучыя Шаліга
93 Мантывілы Калона
94 Небрыдоўскія Бялыня
95 Няміры Ястрабец
96 Навацкія Любіч
97 Аляшкоўскія Акунь
98 Анацкевічы Яцына
99 Асіпоўскія Ладдзя
100 Астроўскія Корчак
Артыкулы з 101 па 150
Прозьвішча Герба
101 Паўлоўскія Ляліва
102 Паплонскія Любіч
103 Петрусевічы Трубы
104 Пясецкія Забава
105 Плявакі Прагоня
106 Плавінскія Плятэр
107 Падгайскія Побаг
108 Падвінскія Лук
109 Пагоскія Багорыя
110 Памарнацкія Газдава
111 Парэцкія Помян
112 Пазямкоўскія Побаг
113 Прасмыцкія Прарова
114 Правальскія Лук
115 Пушкіны Шаліга
116 Пушніцкія Голаўня
117 Рачынскія Наленч
118 Рамшы Шашор, ці Орля
119 Ратомскія Побаг
120 Рэксьці Астоя
121 Радзевічы Рудніца, ці Наступ
122 Ролі Роля
123 Раманоўскія Бонча
124 Рашкоўскія Агеньчык
125 Рудзінскія Прус, ці Нагоды
126 Русецкія Равіч
127 Рылы Вянява
128 Рысінскія Лешчыц, ці Брог
129 Сабілы Рудніца, ці Наступ
130 Саўлуковічы Ліс, ці Мзура
131 Савінічы Навіна
132 Склатоўскія Даленга
133 Смолічы Котвіч
134 Станкевічы Магіла
135 Станкевічы Магіла
136 Страмескія Любіч
137 Стырыковічы Ратульт
138 Сухорскія Ястрабец
139 Сурмы (Шырмы) Любіч
140 Сушкі Бялыня
141 Сутовічы Даленга
142 Суйкоўскія Корвін, ці Крук
143 Шапкі Шалава
144 Шаткоўскія Асенка, ці Бранікоўскі
145 Шавярноўскія Ляліва
146 Шчарбінскія Сцыпіё 2)
147 Шляхты Навіна
148 Шляхты Навіна
149 Шульцы Дуб
150 Шыдлоўскія Яліта
Артыкулы з 151 па 194
Прозьвішчы Герба
151 Шыльвінскія (Шальвінскія) Сас
152 Талькі Дамброва
153 Трубіны Трубы
154 Траскоўскія Траска
155 Васілеўскія Астоя
156 Верцяхоўскія Астоя
157 Вяшчыцкія Грымала
158 Вільчынскія Порай
159 Віткоўскія Порай
160 Вадарадзкія Побаг
161 Варановічы Шанява
162 Вайцяхоўскія Любіч
163 Урублеўскія Сьлепаўрон
164 Вышэнскія Грабы
165 Жабы Касьцеша
166 Занкевічы Сьлепарод
167 Заранкі Корчак
168 Завадзкія Ястрабец
169 Заверскія Бонча
170 Збітнеўскія Чорны Мядзьведзь
171 Зброжкі Крое
172 Зэгздры Сьлепаўрон
173 Златагурскія Сьлепаўрон
174 Жаўнероўскія Варня
175 Зыжнеўскія Бялыня
176 Мардасевічы Мурдэліё 3)
177 Ліпінскія Порай
178 Ахрамовічы Дуб
179 Дабрынскія Яліта
180 Грушэцкія Бяліна
181 Гінкі Дзялоша
182 Янушэўскія Дамброва
183 Калакоўскія Касьцеша
184 Казлоўскія Вежы
185 Лескія Астоя
186 Лукашэвічы Вянява
187 Марцінкевічы Лебедзь
188 Маркевічы Астоя
189 Міцкевічы Наленч
190 Радзішэўскія Любіч
191 Тулкоўскія Котвіч
192 Вольскія Адравуж
193 Закрэўскія Касьцеша
194 Маралоўскія Прус I, ці Туржына

Пераклад Ю. Лычкоўскага


* Нумарацыя выканана аўтарам праекта.
1) У выводзе побач з гэрбам "Грабы" намалёван гэрб "Рагаля".
2) У выданьні - гэрб "Сцыпіён".
3) У выданьні - гэрб "Мардэліё".