Прадмова

З пачатку 1996 г. з удзелам супрацоўнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі рыхтуюцца і выходзяць у сьвет тамы з серыі "Гербоўнік беларускай шляхты". Апроч таго, шырока вядомы публікацыі польскамоўных гербоўнікаў канца XIX - пачатку XX стагоддзяў асобных тэрытарыяльных адзінак ВКЛ. Яны складзены па падставе матэрыялаў выводавых спраў земскіх судоў практычна адразу пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай і акупацыі ўсходніх тэрыторый ВКЛ расейскай імпэрыяй. Перадусім, гэта "Herbarz szlachty prowincyi witebskiej" - "Herold Polski", Krakow - 1899 ("Гербоўнік шляхты правінцыі Віцебскай"), "Аршанскі гербоўнік" - "Гісторыка-юрыдычныя матэрыялы...", выпуск XXVIII, Віцебск - 1900.

На грунце гэтых выданьняў я сыстэматызаваў дадзеныя і падаю Вашае ўвазе спарадкаваны сьпіс гербаў беларускае шляхты і іх карыстальнікаў.

Выявы гербаў былі рэканструяваны паводле малюнкаў, пададзеных у скарыстаных выданьнях, і адаптаваны ў адпаведнасьці з правіламі сучаснай геральдычнай навукі. Выявы асобных гербаў публікуюцца ў сеціве ўпершыню.

Агульныя правілы падаваньня інфармацыі

  • Гербы адсартаваны паводле альфабэту.
  • Зьверху выявы герба падаецца яго назва.
  • Зьнізу выявы герба, у дужках, падаецца ягоная альтэрнатыўная назва, якая сустракаецца ў тамах выданьня.
  • У выпадку наяўнасьці адрозьненьняў у выяве герба ад клясычнага варыянта, пасьля яго назвы, у дужках, указваецца пазнака (зьм.) - "зьменены".
  • Дзеля зручнасьці навігацыі пасьля ўказаньня прозьвішча носьбіта герба дадаецца літара-лічбавы індэкс: літара - паказальнік тома "Гербоўніка беларускай шляхты", абрэвіятура "Вг" - "Віцебскі гербоўнік" або "Аг" - "Аршанскі гербоўнік"; лічба - парадкавы нумар артыкула, прысьвечанага пэўнаму роду, ці нумар па сьпісу.

Гербы беларускае (вялікалітоўскае) шляхты

пачатковыя літары