Герб Помян

Герб Помян
  • Герб Помян

    Іншыя назвы: POMIAN, POMIANOWICZ, PROPORCZYK
    Баявы кліч: ПОМЯН! НОВІНЫ!
    Найранейшае ўзгадваньне: 1306 г.

  • Блазон
  • Легенда
  • Карыстальнікі

Апісаньне герба

Зубра галава чорная, у жоўтым полі, меч бяз крыжавіны празь яе згары надол, ад правага рога нібы ўваткнуты, гэтак, што канец яго добра відаць унізе. Над прылбіцай у кароне рука, ўзброеная аголеным мячом.

Niesiecki K., Herbarz Polski, VII, стар. 371-374

Легенда герба

Гэты герб з Маравы паходзіць і зь Вянявы (Wieniawa) выводзіцца.

Першая легенда мовіць: Падчас ловаў Князь Маравы апынуўся пад пагрозай быць узьнятым зубром на рогі. Адзін зь ягоных спадарожнікаў, рыцар Ластэк (Łastek), схапіў зубра за рогі й адцягнуў яго прэч ад князя, узяў дубец, зрабіў зь яго бугаю кола ў нос i павёў зубра назад да князя перш, чым той пасьпеў усклікнуць па-мараўску “Wien haw” [“Падыдзі адзін”]. Далей, калі зубра перадалі аднаму з прыдворных, бугай вырваўся на волю, пасля чаго Ластэк забіў яго мячом. Князь узнагародзіў Ластэку нерухомасьцю й дараваў Герб “Wien haw”, які стаў Венявай.

Другая легенда мовіць: Ластэк Гебда (Hebda) з Грабе (Grabie), герба Вянява, забіў свайго брата Яранда (Jarand), дэкана гнезьненскага (Gniezno), у мястэчку Любаня (Lubania), не сьцярпеўшы ягонага непрыстойнага духоўнага ладу жыцьця. Судовым выракам нашчадкам Ластэкі было загадана зьмяніць свой Герб на цяперашні выгляд, які назвалі Помян [ад “Pomni nań” – «Памятай на яго»].

Адны датуюць гэтае братазабойства часамі Ўладыслава Ягайлы (Władysław Jagiełła), іншыя – Уладыслава Выгнаньца (Władysław Wygnaniec).

Kasper Niesiecki "Herbarz Polski" S.J., Lipsk 1839-46.

Карыстальнікі гербам

Абрамовіч, Авядык, Альшэўскі, Асецкі, Асінскі, Астрамэнцкі, Асухоўскі, Атароўскі, Багатка, Багнеўскі, Барташэвіч, Басута, Бачкоўскі, Белазор, Беласукня, Бернацкі, Бесякерскі, Блаўдзевіч, Бразоўскі (Бржазоўскі), Брайчэўскі, Брайшэўскі, Бранішэўскі, Бранчэўскі (Бржанчэўскі), Бранюшыц, Брахоўскі (Бржахоўскі), Брудзеўскі, Брухоўскі (Бржухоўскі), Букаты, Буткевіч, Бычкоўскі, Бясерскі, Вандзягольскі, Варымоўскі (Варжымоўскі), Віхроўскі, Вясеніцкі, Ветрыхоўскі (Ветржыхоўскі), Вількастоўскі, Вольскі з Козел, Вярповіч, Габята, Гайдамовіч, Ганеўскі, Ганцлеўскі, Ганцэвіч, Гарасімовіч, Гарасымовіч, Гедвіч, Гейдмін, Глінскі, Гурскі, Грабенскі, Грабінскі, Грабскі, Гумэль, Гебда, Гейніш, Даноўскі, Дзюркоўскі, Дзямбоўскі, Длужнеўскі, Дэршкаў, Жараслаўскі, Жыла (Жыло), Загаеўскі, Закрэўскі (Закржэўскі), Замбрыцкі (Замбржыцкі), Зараслаўскі, Захновіч, Зданоўскі, Здзяніцкі, Здуноўскі, Здэбскі, Зубрыцкі (Зубржыцкі), Іздэбскі, Кабяржыцкі, Казярадзкі, Калудзкі, Калуцкі, Калькоўскі, Камарадзкі, Каміроўскі, Камянецкі, Камяроўскі, Канушэвіч, Капчэўскі, Касінскі, Каспаровіч, Касьмідэр, Катоўскі, Качкоўскі, Качынскі, Келчэўскі, Кельц, Кемпальскі, Кенсоўскі, Клапатоўскі, Клобскі, Контаўт, Красінскі, Красьнеўскі, Крукавецкі, Крушынскі, Лавэцкі, Лаўскі, Лашко, Ліноўскі, Лубенскі, Любамыскі, Любамысьльскі, Любамэнскі, Любамэскі, Любомскі, Лявінскі, Ляшынскі, Макавецкі, Макавэцкі, Малаўскі, Маляўка, Маляўскі, Матылеўскі, Матылёўскі, Мілер, Мілеўскі, Місецкі, Мяліскі, Мяліўскі, Нагродзкі, Насілоўскі, Невеш, Негялевіч, Нежыхоўскі, Нетарбоўскі, Нетухоўскі, Нечатоўскі, Новавейскі, Пагаеўскі, Пажэрскі, Паклатэцкі, Паклятэцкі, Пакубяла, Памянкоўскі, Памяноўскі, Папакоўскі, Папкоўскі, Пента, Пентка, Пенянжак, Петрусевіч, Петрушэвіч, Піскоўскі, Пламікоўскі, Пламкавіцкі, Пламкоўскі, Планкоўскі, Плінкоўскі, Помян, Прабаеўскі (Пржабаеўскі), Прасінскі, Прашынскі, Прыбаеўскі (Пржыбаеўскі), Прыбраноўскі (Пржыбраноўскі), Прыстаноўскі (Пржыстаноўскі), Псарскі, Пуклятэцкі, Пуласкі, Пуржэскі, Пяжарскі, Пязарскі, Пянтковіч, Пянткоўскі, Пяткевіч, Пятковіч, Пяткоўскі, Пятркоўскі, Рабчэўскі, Радзішэўскі, Радэцкі, Рамбескі (Ранбескі), Рамбеўскі (Ранбеўскі), Рапчэўскі, Рацескі, Раценцкі, Раценскі, Рухоцкі, Сабяшоўскі, Сагайла, Сакалоўскі, Сангайла, Сацэвіч, Сачэвіч, Сволькен, Серафіновіч, Сіцінскі, Скубарчэўскі, Срадніцкі (Сржадніцкі), Стахевіч, Стынвацкі, Сулек, Сулеўскі, Сулігоўскі, Сускі, Сьвяржэўскі, Сыцінскі, Сярпінскі (Сяржпінскі), Тольтзіг, Халінскі, Харлупскі, Хартлупскі, Хебда, Хмялеўскі, Ценскі, Цялковіч, Цясноўскі, Чапеўскі, Чынскі, Юрага, Юранда, Яжвінскі, Янчоўскі, Янчынскі, Яранд, Ярунт, Ятаўт, Ятаўтовіч