Герб Сьлепаўрон

Герб Сьлепаўрон
  • Герб Сьлепаўрон

    Іншыя назвы: ŚLEPOWRON, BOJNO, BUJNO, PESZE, PĘSZNO, SZEPTYC, ŚLEPY WRON
    Баявы кліч: БОЙНА! БУЙНА!
    Найранейшае ўзгадваньне: 1224 г.

  • Блазон
  • Легенда
  • Прародзічы
  • Карыстальнікі

Апісаньне герба

Проста плячом дагары падкова стаіць, на ёй крыж, на крыжу Крумкач, з трохі ўзьнятымі да лёту крыламі, управа тарчы павернуты, у пысе залаты пярсьцёнак трымаючы, поле тарчы блакітнае, падкова белая. Над прылбіцай у кароне такі ж крумкач, як на тарчы.

Niesiecki K., Herbarz Polski, VIII, стар. 397-399

Легенда герба

Калі адзін з фаміліі Корвін (Corvin) трапна ажаніўся з дзяўчынай, амаль што яшчэ дзіцём, з роду Побаг (Pobóg), ён зьмяніў герб, дадаўшы да падковы свайго радавога крумкача разам з пярсьцёнкам. Гэты Корвін трапіў у Польшчу з Вугоршчыны ў пошуку рыцарскае славы. Распаўсюджанае на Вугоршчыне прозьвішча Корвін паходзіць ад аднаго з рымлянаў роду Карвіні.

Нельга адмаўляць, што выбітны чалавек на імя Валерыус Корвінус (Valerius Corvinus Tribunus Militum *), які жыў у свой час у Рыме, атрымаў прозьвішча “Корвінус” наступным чынам. Рымскі вайскавода Камілус (Camillus) выступіў са сваёй арміяй супраць франкаў, а перад тым, як пачаць сечу, вялізных памераў і моцы франкіскі ваяр выйшаў наперад і выклікаў любога з рымскіх вершнікаў на паядынак, тады й высунуўся наперад Валерыус. Толькі ён сабраўся распачаць бойку з франкам, як няведама адкуль прыляцеў крумкач, усесьціўся на шолам да Валерыуса й пачаў сваімі крыламі, дзюбай і кіпцюрамі так люта атакоўваць ягонага ворага, што франк ня меў магчымасьці бачыць свайго суперніка. З такім падмацаваньнем рымлянін лёгка адолеў яго, і з тэй пары пачалі Валерыуса называць Корвінус (ад "corvus" – крумкач). Шэсьць разоў Валерыус выбіраўся ў Рымскі кансулят. Пражыў сто гадоў, быў заўсёды здаровым і бадзёрым нават у сталым веку. (Livius lib. 7 dec. 1)

* Marcus Valerius Corvus, 371—271 д.н.э.

Niesiecki K., "Herbarz Polski" S.J., Lipsk 1839-46.

Прародзічы Дому Сьлепаўрон

Вугорскія каралі Янаш Хунядзі (Janos Hunyadi) і ягоны пазашлюбны сын Матыяс І Ковінус (Matthias I Corvinus), мянавалі сябе "Corvinus" і чаканілі манэты з выявай крумкача з пярсьцёнкам. Але прозьвішча Корвін (Korwin) не ўзгадваецца ў крыніцах, датычна Вугоршчыны, да 1400 г.

Між тым, як вынікае з выдадзенага ў Варшаве князям Мазавецкім Конрадам (Konrad) прывілея ад 1224 г., прозьвішча Корвін значна старэйшае ў Польшчы, чым у Вугоршчыне. Да таго ж, у Сылезкіх Летапісах сьцьвярджаецца, што кароль Матыяс падраніў, а потым забіў крумкача, калі той спрабаваў сьцягнуць у манарха зьняты пярсьцёнак. Вярнуўшы сабе гэты пярсьцёнак, дзеля ўшанаваньня падзеі кароль зрабіў сабе выяву крумкача на пярсьцёнку-пячатцы.

Ваўрэнта Сьлепаўрончык (Wawrzęta Ślepowrończyk), адважны й фартовы вайскавода, служыў вышэйназванаму Конраду. Хрызольм (Chryzolm) быў кашталянам Чэрска (Czersk) у 1320 г.

Niesiecki K., "Herbarz Polski" S.J., Lipsk 1839-46.

Карыстальнікі гербам

Аґлендзкі, Аґленцкі, Адзевіч, Алізаровіч, Альшанскі, Альшэўскі, Андзевіч, Аскрашэўскі, Астроўскі, Аукстуль, Аўдзевіч, Аціцкі

Багніскі, Баґенскі, Баґінскі, Баґніцкі, Баґульскі, Баґумірскі, Баґуслаўскі, Баґуцкі, Байнаровіч, Байніцкі, Балейша, Балескі, Балеша, Банасевіч, Банашэвіч, Банькоўскі, Баранецкі, Баранскі, Баржымоўскі, Баршчэўскі, Барэвіч, Басоўскі, Бейнаровіч, Берніковіч, Бібяловіч, Біґашэўскі, Боскі, Бравінскі, Бразоўскі, Браленскі, Браніцкі, Бранскі, Брастоўскі, Браткоўскі, Брашкоўскі, Брудкоўскі, Бружэвіч, Брухавецкі, Брухавіцкі, Брушэўскі, Брэскі, Буйвень, Буйвід, Буйкоўскі, Буйневіч, Буйніцкі, Буйно, Букан, Булайскі, Бурніцкі, Бурныс, Бутрымовіч, Бухавецкі, Буцень, Бучань, Бучынскі, Буяльскі, Буяноўскі, Быстры, Быстрым, Бышакоўскі, Бярдоўскі, Бярлінскі

Вайдыла, Вайсятыч, Валенцкі, Валянскі, Вансовіч, Вансовіч-Дунін, Варшыцкі, Васяновіч, Ваўканоўскі, Ваўрэцкі, Вацянец, Вембрыхоўскі, Вендрыхоўскі, Вендрыхоўскі, Верашчатынскі, Верхарацкі, Верыга, Верыха, Відмант, Вількаленскі, Вількоўскі, Вісьціцкі, Вішнёўскі, Вішчыцкі, Война, Вольскі, Вонж, Воцянц, Выґаноўскі, Выґнанскі, Выжыкоўскі, Выкрыкоўскі, Выржыкоўскі, Выскоўскі, Вычалкоўскі, Вычалкоўскі, Вышкоўскі, Вярбіцкі, Вярхоўскі, Вярценскі, Вярцінскі

Ґадомскі, Ґаеўскі, Ґаздзеўскі, Ґалілевіч, Ґаліновіч, Ґалчэўскі, Ґальчэўскі, Ґансеўскі, Ґансовіч, Ґансоўскі, Ґансяроўскі, Ґарадэльскі, Ґарбашэўскі, Ґарчынскі, Ґасеўскі, Ґаўкоўскі, Ґаўлікоўскі, Ґаўронскі, Ґачаноўскі, Ґвінчэўскі, Ґеґнаткі, Ґеґнянтка, Ґенсеўскі, Ґенсіцкі, Ґердзіеўскі, Ґерлах, Ґірдвайнь, Ґірыловіч, Ґлінка, Ґлінскі, Ґлінька, Ґлухоўскі, Ґлушчынскі, Ґлушынскі, Ґлышынскі, Ґняздоўскі, Ґолімант, Ґолімунт, Ґольмант, Ґорка, Ґорніч, Ґорскі, Ґось, Ґраблеўскі, Ґрадэцкі, Ґранастайскі, Ґранкоўскі, Ґратоўскі, Ґрахаварскі, Ґрушэцкі, Ґрызевіч, Ґумкоўскі, Ґумоўскі, Ґуткоўскі, Ґутоўскі, Ґутт

Галушчынскі, Гарадзінскі, Гарадынскі, Гарбашоўскі, Гарбашэўскі, Гарбоўскі, Гасьціла, Гладуновіч, Горн, Гоффман, Груніцкі

Дабравольскі, Дабраўлянскі, Дамброўскі, Даноўскі, Дароўскі, Даўдаровіч, Дахноўскі, Дачэўскі, Дашчынскі, Дваракоўскі, Дворак, Дзівульскі, Дзічканец, Дзявецкі, Дзядкоўскі, Дзякунскі, Дзянцельскі, Дзянчынскі, Добарскі, Доўґінт, Доўкант, Драдзенскі, Дражэнскі, Дражэўскі, Драздзінскі, Дранґоўскі, Дранґутовіч, Дранжэўскі, Дрансутовіч, Драхоўскі, Дружбіч, Дружынскі, Дрыґальскі, Дубіскі, Дуґаш-Выкрыкоўскі, Дударовіч, Дударэвіч, Духна, Духноўскі, Дыбоўскі, Д'яковіч, Дэмбы

Ерузальскі, Ёрскі, Ёсеўскі

Жак, Жалькоўскі, Жалязьніцкі, Жаляхінскі, Жаляхоўскі, Жараў, Жміеўскі, Жміёўскі, Жубраўскі, Жук, Жукоўскі, Жухавецкі, Жылок, Жыра, Жэра, Жэраў

Забароўскі, Забаўскі, Забяржоўскі, Завадзкі, Заваўкевіч, Завідзкі, Завіслоўскі, Заводзкі, Залескі, Заляціла, Заляцэлі, Занковіч, Запасьнік, Заржыцкі, Затовіч, Заторскі, Затурскі, Зафатай, Збікоўскі, Збышынскі, Зелязьніцкі, Зеляхоўскі, Зімнах, Златаґорскі, Зук, Зылок-Каменскі, Зыра, Зэґздра, Зэра, Зяленскі, Зялінскі, Зямборскі, Зямбоўскі, Зямбоцкі

Ідзікоўскі, Ідзінскі, Ідзькоўскі

Кабак, Кабат, Кабашэвіч, Кабыленскі, Кабылінскі, Кабылянскі, Кавальскі, Казлоўскі, Казубскі, Казярскі, Какашчынскі, Какашынскі, Каленскі, Каленчынскі, Каліноўскі, Калінскі, Кальнарскі, Калюхневіч, Камаржэўскі, Камароўскі, Камарчоўскі, Камарчэўскі, Каменскі, Камецкі, Камінскі, Камоцкі, Камунскі, Каньчынскі, Каньчыскі, Капцевіч, Капцэвіч, Капчынскі, Карадзёўскі, Карвоўскі, Кардэцкі, Карнэцкі, Карп, Карулеўскі, Касакевіч, Касакоўскі, Касацкі, Каспаровіч, Кастро, Кастроўскі, Кастэцкі, Касьцянка, Каўнацкі, Каханскі, Кахноўскі, Каховіч, Квіра, Квіро, Кемпкоўскі, Кербедзь, Кідыцкі, Кімейць, Кіюць, Клапатоўскі, Класкоўскі, Клімашэўскі, Клімкоўскі, Клімовіч, Кліс, Клюша, Колмаш, Концкі, Корбедзь, Корвін, Корвін-Мілеўскі, Корвін-Пятроўскі, Косак, Костка, Кражынскі, Кракоўка, Кракоўскі, Крамянеўскі, Крамянецкі, Крапіўніцкі, Крапоўскі, Красінскі, Краскоўскі, Красоўскі, Крашчынскі, Крукоўскі, Крупніцкі, Крупянскі, Крыжэвіч, Крымоўскі, Крынскі, Крэскі, Крэўскі, Ксенжапольскі, Кудынскі, Кудэльскі, Кузьма, Кукоўскі, Куксіновіч, Кукшын, Кулеша, Кулешка, Кулічкоўскі, Кулька, Кульманоўскі, Куляшынскі, Кумкоўскі, Куракоўскі, Куркоўскі, Курмін, Куроўскі, Курп, Курпеўскі, Кучкевіч, Кучковіч, Кучкоўскі, Кучынскі, Кучэцкі, Кушалеўскі

Лавецкі, Лавіцкі, Ладноўскі, Лаза, Лайшчэўскі, Лайшэўскі, Ланецкі, Лапатынскі, Лапатэцкі, Лапінскі, Лапускі, Лапушэнскі, Ласьцішэўскі, Лаўкянскі, Лаўмянскі, Лаўрыновіч, Лашчэўскі, Леантовіч, Левандоўскі, Ленарт, Ленартовіч, Лендзкі, Леўґаўд, Ліґейка, Ліґоцкі, Лікоўскі, Ліневіч, Ліпінк, Ліпніцкі, Ліпчынскі, Ліпяк, Лісаґорскі, Лісоўскі, Літашэўскі, Лонцкі, Лук, Луканоўскі, Лунеўскі, Лупенскі, Лупінскі, Лупянка, Лучынскі, Лучыскі, Лыкоскі, Лыкоўскі, Любавіцкі, Лютамерскі, Лютамірскі, Лютаслаўскі, Лютко, Лядовіч, Ляжніцкі, Лязьніцкі, Лямецкі, Лянарскі, Ляневіч, Лянецкі, Ляўданскі-Стачвіла, Ляўдбар, Ляхоўскі

Макоўскі, Малажэўскі, Малеўскі, Маліноўскі, Малінскі, Малуевіч, Маляцінскі, Маляшэўскі, Манцэвіч, Марагоўскі, Маразоўскі, Маракоўскі, Марашкоўскі, Марашчэнскі, Маржакоўскі, Маржыдла, Маржэўскі, Маркевіч, Маркоўскі, Мармакевіч, Марэцкі, Масецкі, Масіцкі, Масьцечны, Масьціцкі, Матанскі, Матарніцкі, Матусевіч, Матушэвіч, Матэцкі, Махельскі, Мацкевіч, Мацэрна, Мацянскі, Мачульскі, Мачыдлоўскі, Машчыбродзкі, Меданецкі, Медунеўскі, Медунецкі, Медынецкі, Мелянеўскі, Мерашоўскі, Мерашэўскі, Міклашоўскі, Мікута, Мікуцкі, Мілабендзкі, Мілабенцкі, Міладроскі, Міладроўскі, Мілейка, Мілеўскі, Мілкоўскі, Мількевіч, Мількоўскі, Міляйковіч, Міляйкоўскі, Мімайнь-Сташынскі, Мініхоўскі, МІнкевіч, Міноўскі, Міраноўскі, Мірашоўскі, Мірашэўскі, Міркоўскі, Місінскі, Міскевіч, Міткевіч, Мітковіч, Младзіеўскі, Младзіёўскі, Младоцкі, Млажоўскі, Млажэўскі, Мніховіч, Мніхоўскі, Мракоўскі, Мраўчэўскі, Мрэскі, Мрэўскі, Мякоўскі, Мялкоўскі, Мялькоўскі, Мяноўскі, Мяркоўскі

Набароўскі, Навадзельскі, Навакоўскі, Навасельскі, Навасільскі, Навасялецкі, Навіцкі, Нагумовіч, Наддольскі, Надольскі, Надульскі, Нарвіла, Нартоўскі, Насілоўскі, Насуроўскі, Насутоўскі, Насяроўскі, Нашаркоўскі, Некрась, Некраш, Нестаемскі, Нестаімскі, Несяроўскі, Нецікоўскі, Носек, Нямерка

Окстуль, Окштуль, Очка (Вочка)

Пабрэжа, Пабрэз, Павятоўскі, Падлеўскі, Падчаскі, Падэрня, Паздзерскі, Паклонскі, Паласкі, Памяноўскі, Панскі, Папа, Папенскі, Папінскі, Паплаўскі, Паржэцкі, Пароўскі, Патыральскі, Паўлінскі, Паўлоўскі, Пацэвіч, Пашкоўскі, Пашынскі, Пенза, Пенразолін, Пенса, Пенскі, Пентка, Пёра, Перка, Перкоўскі, Петразелін, Піґеніцкі, Пінінскі, Пісаржэўскі, Піскі, Піскоўскі, Пішкоўскі, Плескачэўскі, Плушчэўскі, Плюцінскі, Плявінскі, Пнеўскі, Праздзецкі, Праламінскі, Праломскі, Прантніцкі, Прасінскі, Прасмыцкі, Прастрэльскі, Прастрэнскі, Праўлоцкі, Прашынскі, Прыбароўскі, Прылускі, Прылуцкі, Прысяроўскі, Пуґальскі, Пудэрня, Пузялевіч, Пукліч, Пуласкі, Пулаўскі, Пулацкі, Пулікоўскі, Пухальскі, Пышкоўскі, Пянецкі, Пяніцкі, Пянткоўскі, Пятніцкі, Пятроўскі

Раґальскі, Раґоўскі, Радвіловіч, Радлінскі, Ражановіч, Ражановіч, Ражноўскі, Разановіч, Разбіцкі, Разеўскі, Райзнэр, Райкевіч, Раймэр, Райчынскі, Ракоўскі, Ралідзынскі, Ралінскі, Раманскі, Раманскі, Рамаскевіч, Рамашка, Рамашкевіч, Рамашковіч, Рамбоўскі, Рамейка, Рамідоўскі, Рамоцкі, Рамоцкі, Рапальскі, Расальскі, Расінскі, Растоцкі, Ратынскі, Раціборскі, Рацыборскі, Рацэвіч, Рачынскі, Рашэйка, Ржакецкі, Ржанчынскі, Ржонца, Ржоньца, Роман, Рончка, Рудзеўскі, Рузановіч, Румоцкі, Руткоўскі, Рыбалтоўскі, Рыбіцкі, Рыбчынскі, Рымейка, Рымінскі, Рымкевіч, Рымяйковіч, Рыхарскі, Рыхлінскі, Рычывольскі

Сабалеўскі, Савінскі, Савіцкі, Сакалоўскі, Саковіч, Саламіевіч, Самецкі, Санґайла, Сарнацкі, Сарнецкі, Сарніцкі, Сарноўскі, Саткевіч, Сегіевіч, Седмяґродзкі, Сенчыкоўскі, Сергіевіч, Серґіеўскі, Сержахоўскі, Сідаркевіч, Сікорскі, Сімановіч, Сіпневіч, Сіпнеўскі, Сіромскі, Скабейка, Скарубка, Скарупка, Скатніцкі, Сквірчынскі, Сквярчынскі, Сквярчынскі, Скібнеўскі, Скратускі, Скродзкі, Славамер, Славек, Славінскі, Слаґоцкі, Слуґоцкі, Смерачынскі, Снацкі, Сніцінскі, Спадоўскі, Спандоўскі, Срачынскі, Сталеўскі, Стампачэўскі, Станскі, Старжынскі, Стахоўскі, Сташынскі, Стральбіцкі, Стырбінскі, Субчынскі, Сурвіла, Сурэвіч, Сухадолец, Сухадольскі, Сухажынскі, Сухапянтак, Сухаржынскі, Счуцкі, Сымановіч, Сымборскі, Сымуновіч, Сыновіч, Сыромскі, Сыруноўскі, Сьвенцкі, Сьвідэрскі, Сьлепаўронскі, Сьлюбоўскі, Сьлядоўскі, Сьніцінскі, Сьняцінскі, Сяклюцкі

Тадаровіч (Таадаровіч), Талішэўскі, Тапчэўскі, Тараевіч, Тараёвіч, Тараскоўскі, Тарашкоўскі, Татароўскі, Тацянец, Трабліцкі, Трайніцкі, Трамбіцкі, Трускалесны, Трускаляскі, Трускаляўскі, Трускоўскі, Трушкоўскі, Трыцінскі, Трыцінскі, Трышчынскі, Тыбароўскі, Тыркшалевіч, Тыхоўскі, Тышарскі

Уґоскі, Удзякунскі, Уземскі, Укрым, Укрын, Ураблеўскі, Уражбіта, Уранецкі, Ураніцкі, Уроцкі, Усьцекліца, Уяздоўскі

Фабавіцкі, Фаленцкі, Фаськевіч, Фачынскі, Федаровіч, Філіпоўскі, Філіхоўскі, Філяхоўскі, Фіялкоўскі, Флеряновіч, Флер'яновіч, Франкоўскі, Францкевіч, Фулкоўскі, Фулькоўскі, Фялкоўскі

Хадароўскі, Хадзеўскі, Хайноўскі, Халінскі, Хандзынскі, Харбоўскі, Хелмонскі, Храноўскі, Хрызольн, Хрышчановіч, Хрышчаноўскі, Худзеўскі, Худолі, Худоль

Цадзінскі, Цазінскі, Цатняроўскі, Цецянец, Ціпарскі, Цыпарскі, Цьвер'яновіч, Цязерскі, Цярноўскі, Цяцерскі, Цяцёрскі

Чайкоўскі, Чакатоўскі, Чапкоўскі, Чарвякоўскі, Чарномскі, Чарноўскі, Чарноцкі, Чарташэўскі, Чачкоўскі, Чачэрскі, Чыкальскі

Шабуневіч, Шамборскі, Шампленскі, Шамплеўскі, Шамплінскі, Шандуроўскі, Шапельскі, Шапятоўскі, Шаранос, Шатынскі, Швандэр, Шклярскі, Шлюбоўскі, Шманеўскі, Шміґер, Шміґера, Шмурло, Шуліборскі, Шуманоўскі, Шумбарскі, Шуплевіч, Шчапоўскі, Шчуцкі, Шыманоўскі, Шыманскі, Шымборскі, Шымкевіч, Шэмет, Шэпель, Шэптыц

Юнкевіч, Юрґелевіч, Юрґелеўскі, Юржын, Юркевіч, Юрскі, Юрша, Юр'евіч, Юрэвіч, Юсьцінскі, Юшкевіч, Юшковіч

Яґадзінскі, Яґадынскі, Яґашэўскі, Яґнянтка, Яґушэўскі, Язерскі, Яка, Якка, Янішэўскі, Янкевіч, Яноўскі, Ярмуш, Ярмушэўскі, Яружэльскі, Ярузельскі, Ярушэльскі, Ярчоўскі, Ясевіч, Ясеўскі, Ястрэмбскі, Ясуда, Ясудайціс, Ясудовіч, Ячынскі, Яшэўскі


T. Gajl "Herbarz Polski od średniowiecza do XX wieku"