Герб Траска

Герб Траска
  • Герб Траска

    Іншыя назвы: ТРЖАСКА, TRZASKA, BIAŁA, LUBIEWA, TRZESKA
    Баявы кліч: -
    Найранейшае ўзгадваньне: 1396 г.

  • Блазон
  • Легенда
  • Прародзічы
  • Карыстальнікі

Апісаньне герба

Месяц, як маладзік ня поўны, абодвума рагамі дагары павернуты, жоўты ў полі нябесным, і дзьве глоўні абламаныя, з крыжавінамі й дзяржальнямі, з якіх адна пасярэдзіне маладзіка, а другая - пад маладзіком. Над прылбіцай у кароне паўлінаў хвост з такімі самымі глоўнямі, як на тарчы.

Niesiecki K., Herbarz Polski, IX, стар. 125-127

Легенда герба

Гэты герб быў дараваны рыцару Траску (Trzaska) Князям Баляславам Храбрым (Bolesław Chrobry) [992 - 1025] у напамін аб здарэньні, калі ворагі кінуліся на Князя, які апынуўся са скарбачаным мячом. Вышэй узгаданы рыцар блякаваў шлях да свайго гаспадара і засланіў яго, але ня мог доўга супрацьстаяць варожым сілам. Пасля того, як ён з усёй моцы пачаў секчы варожыя галовы, яго меч выкрышыўся амаль да дзяржальні. Князь, калі ўбачыў гэта, хутка аддаў Траску ўласны меч. Натуральна моцны рыцар гэтым мячом пасек ня толькі нападаючага ворага, але й астатніх нападнікаў такім чынам, што вакол яго стварылася шчыльнае кола з трупаў. Нарэшце і гэты меч зламіўся й пасля пераможнае бойкі ён вярнуў яго Баляславу. Ва ўзнагароду за яго мужнае й адданае сэрца Князь даў яму герб у такім выглядзе. Пазьней рыцара назвалі Любева (Lubiewa) таму, што ён рабіў ахвяраваньні кляштару ў Любіне (Lubin), што на Вялікапольшчы, і ў якім тры прадстаўнікі гэтага Дому былі абатамі, адзін аднаго зьмяняя. І ў напамін аб іхным ахвярным служэньні гэты кляштар па сёньняшні дзень карыстаецца гербам Трэска на сваёй пячатцы.

Kasper Niesiecki "Herbarz Polski" S.J., Lipsk 1839-46.

Прародзічы Дому Траска

Пад час чытаньня кляштарных статутаў Папроцкі адшукаў старажытных прашчураў гэтага Дому: Граф Беліцкі [Biała] Морха [Morcha] у 1091 г.; Граф Беліцкі Мстыгэн [Mstygen] у 1180 г.; і Клемэнс Шэліга [Klemens Szeliga] Яновіцкі [Janowice], каморнік серадзкі [Sieradź] у 1436 г. - аднак ён жа адносіць яго і да гэрба Шэліга.

Прозьвішчы памянаваныя імем герба распаўсюджаныя й дасёньня ў ламжанскім [Łomża] павеце. Станіслаў Траска [Stanisław Trzaska], які страціў каня і пешшу накіраваўся да Пскову ўдзельнічаць у бітве ў 1582 г.; Павал Траска [Paweł Trzaska] узгадан у 1680 г.; і Ядвіга Траска [Jadwiga Trzaska], манахіня бенэдыктынскага кляштара Ўсіх Сьвятых ва Львове. На Гарадзельскім [Horodło] сойме прысутнічаў Мойдылён [Mojdylon] ці Мэйдалён [Mejdalon] Куфаловіч [Kufołowicz], які ўзяў сабе і сваім нашчадкам гэты герб (паводле Бельскага), ці Чусаловіч [Czusołowicz] (паводле Стрыйкоўскага). У 1697 г. у варшаўскім [Warszawa] павеце жылі Адам [Adam] і Самуэль [Samuel], а ў нурскім [Nur] - Валянтын [Walenty], Павал [Paweł], Максымільлян [Maxymilian] і Казімер [Kazimierz]. У 1778 г. Фелікс Траска [Felix Trzaska] быў харунжым ламжанскім. У 1788 г. Тамаш [Thomas] быў маршалкам апачноўскім [Opoczno] (паводле Красіцкага).

Паводле прац Бельскага, Красіцкага, Папроцкага, Стрыйкоўскага

Карыстальнікі гербам

Аблап, Альшэўскі, Атвоцкі

Баброўскі, Балукевіч, Балюкевіч, Бамблевіч, Бароўскі, Белы, Бельскі, Бетка, Блажаеўскі, Блажаёўскі, Блажыеўскі, Блажэвіч, Блажэўскі, Боґуш, Бруковіц, Бруноўскі, Будзіловіч, Будкевіч, Буткевіч, Бучкевіч, Бяйкоўскі, Бялабрэскі, Бяластоцкі, Бялецкі, Бялінскі, Бяло, Бялскі

Вальшлеґер, Ваўканоўскі, Ваўрыкоўскі, Ваўрышэўскі, Веляжэнскі, Вендраґоўскі, Вілеўскі, Вілязінскі, Вінскі, Вісьнеўскі, Вішнеўскі, Вода, Вольскі, Выбяшынскі, Выляжынскі, Выляжэнскі, Вялюнскі, Вялянскі

Ґалінінскі, Ґалініцкі, Ґалінскі, Ґалухоўскі, Ґалынскі, Ґарэцкі, Ґаткоўскі, Ґлінка, Ґлінскі, Ґлінька, Ґняздоўскі, Ґорскі, Ґутоўскі

Даманеўскі, Дзядзіна, Длускі, Дражэнскі, Дражэнцкі, Дражэўскі, Дражэцкі, Дранжэнскі, Дранжэўскі, Драшацкі, Дубарскі, Дудкевіч, Дурбскі, Дурпскі, Дурскі, Дуткевіч

Жараўскі, Жарыўскі, Жураўскі

Забельскі, Закроўскі, Закрэўскі, Залескі, Зараўскі, Заструскі, Зімашарскі, Зьвярхоўскі, Зямбовіч

Кавячынскі, Кадлатоўскі, Канапацкі, Канапінскі, Каначынскі, Капачынскі, Катвіцкі, Катоўскі, Катутавіч, Катутэвіч, Каўчынскі, Клячкоўскі, Кноль, Краеўскі, Кудултоўскі, Курнах, Курнахоўскі, Куфаловіч, Кушалёвіч

Лапінскі, Ласіцкі, Лашэўскі, Луковіч, Лычкоўскі, Любеўскі, Любкевіч, Любковіч, Люблеўскі, Любяеўскі, Люсьня, Ляскоўскі

Майдановіч, Майдылон, Майшэр, Макоўскі, Маршэўскі, Мґароўскі, Мейдалон, Мілоцкі, Місталеўскі, Міхалоўскі, Міхальскі, Мсьціхоўскі, Мяноўскі, Мятэльскі

Наґорка, Наґорскі, Надратоўскі, Нартаў, Нартаўт, Нартоўскі, Невяровіч, Неміроўскі, Немяроўскі

Падбельскі, Падсяндкоўскі, Пальмоўскі, Палячак, Памаскі, Панікевіч, Панікоўскі, Панткоўскі, Панцаржынскі, Папінскі, Паплаўскі, Папленскі, Паплінскі, Папоўскі, Пацэвіч, Пашкевіч, Пашковіч, Пашылінскі, Пелеш, Пеляш, Прыходзкі, Прыхоцкі, Пунікоўскі, Пялешыц, Пяткевіч

Радвіловіч, Радзівіловіч, Раеўскі, Раецкі, Ратоўскі, Рачыцкі (Рэчыцкі), Рубін, Рыдзеўскі, Рыціцкі, Рычынскі, Рычыцкі

Сабесанд, Сакалоўскі, Семірадзкі, Семірацкі, Скорэнь, Слупецкі, Смасарскі, Смушэўскі, Суйкоўскі, Сускі, Счуцкі, Сьвецікоўскі, Сьвяйко, Сьвяйкоўскі, Сьвяпраўскі, Сякліцкі, Сяклюцкі, Сяпраўскі

Тархомінскі, Трабша, Тракеніцкі, Транкоўскі, Траноўскі, Транскоўскі, Траска, Траско-Дурскі, Траскоўскі, Трацяк, Трускоўскі, Трушкоўскі, Тумялевіч, Тускевіч, Тымчанка, Тыскі, Тышка, Тышкоўскі, Тышчанка

Уґнеўскі, Улашчоўскі, Улашчэўскі

Філіпкоўскі, Філіпоўскі, Філюнскі

Хайнацкі, Хайніцкі, Хараманскі, Хоміч, Храншчэўскі, Храчановіч, Храчаноўскі, Храшчаноўскі, Хшчановіч

Цеханавецкі, Ціскоўскі, Цішкоўскі, Цішкоўскі, Цярпента

Чарналенскі, Чусаловіч, Чусуловіч

Швяйкоўскі, Шчуцкі, Шыґоўскі, Шыґоцкі

Эльяшовіч, Эльяшэвіч

Якубоўскі, Яніковіч, Янчэўскі, Яржына, Яржынскі


T. Gajl "Herbarz Polski od średniowiecza do XX wieku"