Тапанімія Лычкоўскіх

Хросьцічы-Лычкі

[пол. - Chrościce-Łyczki ]

вёска дробнай шляхты, павет цеханоўскі, гміна і парафія Соньск (Sońsk), ляжыць над р. Сонай, 85 жыхароў, 13 хат, плошча 175 моргаў, у т.л. 120 моргаў ворнай зямлі; карчма.

Sulimierski F. Słownik geograficzny Królewstwa Polskiego. T.1, 1880.


Лічкі

[пол. - Liczki ]

вызначаная вёска гэтай самай назвы ў парафіі Мілоніцы [Miłonice] (пав. кутноўскі), яшчэ ў 1521 г. абязьлюдзела [Łaski, Lib. ben. II, 468].

Sulimierski F. Słownik geograficzny Królewstwa Polskiego. T.5, 1884.


Лічкаўцы

[пол. - Liczkowce; укр. - Личкiвцi ]

вёска ў гусятынскім павеце, 10 км на паўночна-паўночны захад ад павятовага суда ў Гусятыне [Husiatyn], 6 км на паўднёвы ўсход ад паштовай управы ў Гарадніцы [Horodnica]. На паўночны захад знаходзіцца Гарадніца, на захад Самалускаўцы [Samołuskowce], на паўднёвы захад Стары Ніжбарг [Niżborg Stary], на поўдні і паўднёвым усходзе Трыбухоўцы [Trybuchowce]. Паўночна-усходняя частка падыходзіць да расейскай мяжы...

Sulimierski F. Słownik geograficzny Królewstwa Polskiego. T.5, 1884.


Лычкі Пагансты

[пол. - Łyczki Pogąsty ]

вёска сялянскіх гаспадарак над р. Сонай, павет цеханоўскі, гміна і парафія Соньск, плошча 197 моргаў, 109 жыхароў, 11 хат. У 1827 г. 10 хат, 60 жыхароў.

Sulimierski F. Słownik geograficzny Królewstwa Polskiego. T.5, 1884.


Лычкава

[пол. - Łyczkowo ]

1.) фальварак, належыць Рассудоўскаму [Rossudowski], лідскі павет, 4 адміністрацыйная акруга, ад Ліды каля 46 вёрстаў, ад Васілішак вёрстаў 11, хата 1, жыхароў праваслаўных 2, каталікоў 43, старазаконьнікаў 3.

2.) шляхецкая ваколіца, у той самай адміністрацыйнай акрузе, ад Васілішак 12 вёрстаў, хаты 4, жыхароў-каталікоў 29 (1866).

Sulimierski F. Słownik geograficzny Królewstwa Polskiego. T.5, 1884.


Лычкаўцы

[пол. - Łyczkowce ]

1.) вёска сялянскіх гаспадарак над р. Невішка, павет лідзкі, 3 адміністрацыйная акруга, каля 23 вёрстаў ад Шчучына, 160 жыхароў, 23 хаты.

2.) вёска сялянскіх гаспадарак і прыватны фальварак (Дмахоўскай [Dmochowska]), над р. Клевай, павет лідзкі, 5 адміністрацыйная акруга, гміна Астрыно, ад Ашмяны каля 30 вёрстаў, ад Дзевялішак 15; у фальварку Л. вадзяны млын, жыхароў-каталікоў 7; вёска Л. - 6 хат, жыхароў: праваслаўных 34, каталікоў 11 (1866).

Sulimierski F. Słownik geograficzny Królewstwa Polskiego. T.5, 1884.


Лычкаўцы

[пол. - Łyczkowce ]

2.) Лычкаўцы, ці Вавулічы [Wawulicze], сяло, кобрынскі павет, у 4 паліцэйскай акрузе, гміна Бэздзеж [Bezdzież], каля 60 вёрстаў ад Кобрына, 434 дзесяцінаў зямлі гаспадарскай, 70 1/2 царкоўнай, 288 дваровай (195 ральлі і пад забудовамі і 93 лясоў), належачай Арэшкам [Orzeszki]. Парафія праваслаўная, дэканата (благачыньня) Бэздзеж, 1329 вернікаў.

Sulimierski F. Słownik geograficzny Królewstwa Polskiego. T.13, 1893.


Лычкаўцы

[пол. - Łyczkowce ]

1.) павет кобрынскі. Гл. Вавулічы-Лічкаўцы [Wawulicze-Liczkowce].

2.) павет ашмянскі. Фальварак належаў Ганьсецкім [Gąsecki], потым Дмахоўскім [Dmochowski], зараз Антановічу [Antonowicz].

Sulimierski F. Słownik geograficzny Królewstwa Polskiego. T.15 Cz.2, 1902.


Лычкі

[пол. - Łyczki ]

у дак. Лычкаў [Łyczków], вёска луцкага павета, гміна Трасьцянец [Troscianiec], 30 вёрстаў ад Луцку, 31 хата, 175 жыхароў. У 1583 г. належала кн. Марку Сакольскаму [Sokolski]. У цяперашні час - Літынскім [Lityński].

Sulimierski F. Słownik geograficzny Królewstwa Polskiego. T.15 Cz.2, 1902.

Юры Лычкоўскі |