Барысаўскі павет
Менскай губэрні
XIX ст.

Адміністрацыйная мапа

Мапа - Барысаўскі павет
  • Падзел
  • Насельніцтва
  • Рэлігія
  • Гісторыя

Падзел

Барысаўскі павет падзяляецца на 3 паліцэйскія акругі (стана), 30 сельскіх воласьцяў, 161 сельскую акругу (староства). Населеных пунктаў налічвае: 18 мястэчак, 52 сяла, 727 засьценкаў, хутароў, фальваркаў і да т.п.

Насельніцтва

Жыхароў 132347. З іх 93927 праваслаўных, 2100 прыхільнікаў старога абраду, 21496 каталікоў, 41 эвангеліст, 14646 ізраэлітаў, 35 магамэтанаў.

Рэлігія

Барысаўскі дэканат Віленскай дыяцэзіі складаецца з 11 парафій, усё ў аднайменным павеце: Барысаў, Корань, Акалова, Хатаевічы, Дзедзіловічы, Лагойск, Кемяшэўцы, Халопенічы, Зэмбін, Бярэзіна, Докшыцы (раней з 13; апроч названых яшчэ Гайна, Амнішава). Усе каталіцкія парафіі ў Барысаўскім павеце належаць аднайменнаму дэканату. Барысаўская парафія налічвае 3635 вернікаў; капліцы ў Любатоўшчыне і Лазянах.

Парафіяльны касьцёл Прачыстай Найсвятой Панны Марыі ў Барысаве спачатку быў пабудаваны з дрэва ў 1642 годзе Барысаўскім старостам Адамам Казаноўскім. У 1806 годзе дзякуючы высілкам ксяндза прэлата Ануфрыя Гзоўскага, тагачаснага пробашча, пачата будаваньне каменнага касьцёла, якое было скончана ў 1823 годзе.

Гісторыя

Калі ў 1793 годзе, пры другім падзеле Польшчы, Менскае ваяводзтва апынулася за мяжой, было заснавана Менскае намесьніцтва, сабранае з розных частак былога Вялікага Княства Літоўскага. Намесьніцтва складалася з 13 паветаў, у тым ліку і Барысаўскага. Калі ж у 1796 годзе Менскае намесьніцтва па ўказе імпэратара Паўла ад 12 і 13 сьнежня было ператворана ў губэрню, Барысаўскі павет адпачатку яе існаваньня ўвесь час уваходзіў у яе склад.

На падставе Sulimierski F. Słownik geograficzny Królewstwa Polskiego. T.1, 1880, s. 337