Менскі павет
Менскай губэрні
XIX ст.

Адміністрацыйная мапа

Мапа - Менскі павет
  • Падзел
  • Насельніцтва
  • Рэлігія
  • Гісторыя

Падзел

З адміністрацыйнага погляду Менскі павет падзяляецца на 3 паліцэйскія акругі (стана), управы якіх зьмесцаваны ў Дражні, Ракаве і Койданаве; на 20 1) воласцяў: Астрашыцкая, Беларуцкая, Вялікасельская, Заслаўская, Засульская, Івянецкая, Койданаўская, Крупіцкая 2), Крывіцкая, Пяршайская, Ракаўская, Рудзіцкая, Самахвалавіцкая, Сеньніцкая, Сёмкаўская, Слабацкая, Станькаўская 3), Старасельская, Стаўпецкая і Сьвержанская; 45 сельскіх старостваў, у якіх 617 вёсак і каля 20600 сялян мужчынскага полу. У павеце апроч губэрнскага і павятовага горада Менска ёсьць 16 мястэчак, а менавіта: Беларуч, Гарадок-Тышкевіцкі, Гарадок-Хмароўскі, Дубровы, Заслаўе, Івянец, Камень, Койданава, Мікалаеўшчына, Пяршаі, Ракаў, Рубяжэвічы, Самахвалавічы, Слабодка, Стоўпцы і Сьвержань; 808 вялікіх і малых вёсак, 246 засьценкаў, 284 авульсаў, асобных сядзібаў, карчомных гаспадарак, урочышчаў, фэрмаў, фальваркаў, лясьніцтваў, у агуле да 13000 розных гаспадарак (дымоў).

Насельніцтва

У наш час насельніцтва складае да 157500 жыхароў абодвух полаў, у тым ліку да 88000 сялян крывіцкага племені, да 1839 года амаль вылучна ўніяцкага веравызнання, а з той пары - праваслаўнага, і да 54000 каталікоў, пераважна палякаў. Даволі бесстароньні расейскі пісьменьнік Стаўпянскі ў апісаньні заходніх губэрняў у 1866 годзе дае наступныя лічбы па Менскім павеце: 43029 каталікоў палякаў, 7859 каталікоў ліцьвінаў, 403 каталікоў маларосаў, усяго 51290 асоб; да 15000 габрэяў; да 320 эвангелістаў, астатнія - магамэтане.

У 1858 годзе ў Менску было каталіцкага духавенства 9, у павеце 32, усяго 41 асоба, зараз 10; праваслаўнае духавенства сёньня пададзена ў Мінску 70 асобамі, а ў павеце 192, агулам колькасьцю 262 асобы.

Менскі павет мае шмат засьцянковай шляхты; ёсьць цэлыя навакольлі, як прыкладам, у межах Койданова, Рубяжэвічаў, Стоўпцаў, Сьвержаня, на некалькі міль у радыусе пакрытыя засьценкамі ў маёнткавых і радзінных уладаньнях. Гэтая шляхта страціўшы сёньня ўсе прывілеі, палічы кагалам прыпісаная да воласцяў ці мяшчан, ня мелая сродкаў навучаньня ані самаўдасканаленьня, без касьцёла і школы, якая часта прыгнятаецца з-за прагнасьці дамініёнаў, дайшла да амаль паўдзікага стану і ўяўляе сабою сумную выяву згаленьня касты, таму як вядомы заўсёды ёй уласьцівы гонар і пэўная ступень пыхлівасьці, нават у галечы.

Рэлігія

У Менскім павеце знаходзіцца 41 праваслаўная царква, 91 праваслаўная капліца, 1 эвангелічна-рэфарматарскі касьцёл, 1 эвангелічна-аўгсбурскі касьцёл, 23 сынагогі, 1 мячэт.

Касьцёл каталіцкі мае тры дэканаты, 7 парафій, 6 філій і 25 капліц, што абслугоўваюцца толькі 10 сьвятарамі, залучаючы й капэляна школ у Менску.

Пасля 1863 году былі зачынены ці перароблены пад цэрквы наступныя каталіцкія храмы: у Менску пры манастырах бэрнардынаў, бэрнардынак, бэнэдыктынак; таксама 9 парафіяльных касьцёлаў, а менавіта: у Волме, Гарадку, Дубровах, Заслаўі, Івянцы, Мікалаеўшчыне, Рубяжэвічах, Стоўпцах і Халяўшчыне; 3 філіяльных: у Анопалі, Навасёлках і Хотаве, і 5 капліц: у Ігнатычах (дамавая), Лошыцы, Секаве, Стоўпцах і Суле.

Гісторыя

Менскі павет з 1569 па 1795 гады знаходзіўся ў складзе Менскага ваяводзтва, потым у якасьці павета і ў зьмененых межах знаходзіцца ў Менскай губэрні.

У 1795 годзе, калі была ўтворана Менская губэрня і паветы, першым маршалкам Менскага павету быў абраны Юзаф Ваньковіч. Аж да 1863 году маршалкі абіраліся на сойміках галасаваньнем абываталяў, потым намінанты сталі прызначацца каронай, таму як выбарнасьць застаецца пад забаронай. Апошнім актуальным маршалкам быў Ігнат Багдашэўскі.

На падставе Sulimierski F. Słownik geograficzny Królewstwa Polskiego. T.6, 1885, s. 465-469


1) Ф. Сулимерский даёт цифру "19" в VI томе издания.

2) Ф. Сулимерский не упоминает эту волость в VI томе издания.

3) Ф. Сулимерский не упоминает эту волость в VI томе издания.