Слуцкі павет
Менскай губэрні
XIX ст.

Адміністрацыйная мапа

Мапа - Слуцкі павет
  • Падзел
  • Насельніцтва
  • Рэлігія
  • Гісторыя

Падзел

У адміністрацыйным дачыненьні павет падзяляецца на тры паліцэйскія акругі (стана), з канторамі ў Старобіне, Клецку і Капылі, а таксама на 23 воласьці, з управамі ў Слуцку, Быстрыцы, Вызне, Гавязьне, Грозаве, Грыцэвічах, Грэску, Заастравеччы, Кіевічах, Клецку, Круговічах, Лані, Ляхавічах, Мядзьведзічах, Сіняўцы, Старобіне, Пагосьце, Пацейках, Раманаве, Цараве, Целядовічах, Цімкавічах і Чапліцах. Гэтыя воласьці ахапляюць 214 валасных акруг (старостваў) і 13537 сялянскіх гаспадарак.

Канскрыпцыённых упраў ёсць чатыры, з канторамі ў Слуцку, Капылі, Нясьвіжы і Ляхавічах.

У судовым дачыненні павет падзяляецца на 4 дзяльніцы міравых судоў: дзьве ў Слуцку, у Клецку і ў Нясьвіжы, а таксама на тры дзяльніцы судовых сьледчых (інквірэнтаў): у Слуцку, Нясьвіжы і Клецку.

У 1866 годзе ў павеце было 928 населеных пунктаў, а менавіта: 1 пазаштатны горад (Нясьвіж), 11 мястэчак (Бабоўня, Вызна, Капыль, Клецак, Ляхавічы, Мядзьведзічы, Раманава, Семежава, Сіняўка, Старобін, Цімкавічы), 43 сяла, 5 слабод, 403 вёскі і 464 фальваркаў, засьценкаў і іншых дробных селішчаў.

Насельніцтва

Па апошніх дадзеных (1885 г.) у павеце было 229857 жыхароў, у тым ліку да 149000 праваслаўных, каля 26500 каталікоў, да 550 пратэстантаў, больш за 830 магамэтанаў і да 50000 габрэяў.

У 1867 годзе ў павеце (бяз горада) было 142111 жыхароў, у тым ліку: 9262 шляхты, 11147 мяшчан, 9695 казённых сялян, 111068 разьняволеных сялян. З пункту гледжаньня веравызнаньня, апроч праваслаўных, тады было: 27974 каталікі, 164 пратэстанты, 772 магамэтаніна і 9219 габрэяў.

З этнаграфічнага погляду, згодна Лябёдкіну, ядро складаюць беларусы (да 61000), далей вынікаюць ліцьвіны (да 21000), маларосы (да 19500) і палякі (каля 16000), у канцы стаяць габрэі і татары.

Рэлігія

У царкоўным дачыненьні Слуцкі павет мае 60 праваслаўных прыходаў, падзеленых на тры благачынствы. Яны валодаюць 6 мураванымі, 71 драўляным храмамі, 2 мураванымі капліцамі і 137 з дрэва. Прыходы наступныя: 4 у Слуцку (сьв. Міхала, Георгія, Згробуўстаньня і Ўнебаўшэсьця), у Бастаўцах, Бялевічах, Блячыне, Бранчыцах, Бучаціне, Быстрыцы, Вызне, Гавязьне, Галадовічах, Галынцы, Грэску, Грыцэвічах, Грозаве, Дарасіне, Дзяніскавічах, Дунайчыцах, Забелах, Завушыцах, Зубках, Івані, Іёдчыцах, Кіевічах, Клецку, Капылі, Крутовічах, Кунасе, Лані, Лактышах, Лешні, Ляхавічах, Малашэвічах, Малеве, Макранах, Морачы, Навасёлках, Нясьвіжы, Пагосьце, Падлесьсі, Пацейках, Прусах, Рожане, Раманаве, Савічах, Семежаве, Сіняўцы, Салтанаўшчыне, Старобіне, Старчыцах, Сьцяпкове, Цапры, Цараве, Целядовічах, Цімкавічах, Чапліцах і Чыжэвічах.

Каталіцкая царква ўтварае Слуцкі дэканат і ахапляе 7 парафій: Слуцак, Нясьвіж, Клецак, Цімкавічы, Капыль, Мядзьведзічы і Старчыцы; раней былі яшчэ парафіі ў Замосьці, Грозаве, Бабоўне і Ляхавічах. Усяго ў павеце знаходзіцца 10 каталіцкіх храмаў (4 мураваных) і 29 капліц; 1 эвангельскі касьцёл, 2 мячэты, 8 сынагог (1 мураваная) і 17 габрэйскіх малітоўняў (5 мураваных).

Гісторыя

З 1795 года Слуцак зьяўляецца павятовым горадам Менскай губэрні.

Маршалкамі шляхты Слуцкага павету былі: Бярновіч, Рэйтан, Рдултоўскі, Сьвяржынскі, Непакойчыцкі, Антон і Тадэвуш Вайніловічы.

На падставе Sulimierski F. Słownik geograficzny Królewstwa Polskiego. T.10, 1889, s. 842-844