Шляхта Віцебскай губэрні

Камэнтар

У першай і другой кнігах у агульнай складанасьці пададзена інфармацыя пра 300 шляхецкія сем'і, што даказвалі сваё дваранскае паходжаньне, на грунце матэрыялаў фонду 2512 Нацыянальнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь. Фонд налічвае 1097 спраў, што тэрытарыяльна ахапляюць былыя Віцебскае, Полацкае і частку Інфлянцкага ваяводзтваў ВКЛ.

Нягледзячы на тое, што сітуацыя з захаванасьцю фондаў Віцебскага Дваранскага дэпутацкага сходу значна "аптымістычней", чым з фондамі Магілёўскай дэпутацыі, няможна назваць пададзены сьпіс шляхты канчатковым.

Выданні аўтарства А. Залівакі маюць шмат недакладнасьцей і абмылаў. Таму долу табліцы, Шаноўнае Паньства, знойдзеце блок зносак з тлумачэньнямі да пададзенай інфармацыі.

Выявы ці апісаньні фамільных гербаў ў публікацыі адсутнічаюць. Рэканструяваныя шляхецкія гербы можна знайсьці на старонках "Гербы беларускае шляхты".

Шляхта

Кніга першая

  • 1 — 50
  • 51 — 100
Артыкулы з 1 па 50
Прозьвішча Гербу Паходжаньне *)

1

Абрампальскі Любич Драгічынская, Ліўская землі, Браньскі павет
2 Абуховіч уласнага Вількамірскі павет
3 Агародніцкі-Есіповіч Анцута 1) Браслаўскі павет
4 Агрызка Агеньчык Полацкае, Віцебскае ваяводзтва
5 Бабашынскі Сас Віцебскае ваяводзтва
6 Бабіноўскі Бонча Віцебскі павет
7 Бабятынскі 2) Ладзьдзя Невельскі павет 3)
8 Багдановіч Тама 4) Себескі ўезд
9 Багенскі Сьлепаўрон Полацкае ваяводзтва
10 Багуцкі Крыўда Менскае ваяводзтва
11 Балтовский Асарыя Курляндзкае княства 5)
12 Бараноўскі Сас Перамыская зямля
13 Вайноўскі Астоя Кракаўскае, Віленскае ваяводзтвы
14 Вайткевіч Вольф Княства Жамойцкае
15 Валасевіч Ліс Менскае ваяводзтва
16 Васілеўскі Дрэвіца Ашмянскі павет
17 Віславух Адынец Полацкае ваяводзтва
18 Вярбіцкі Ястрабец Полацкае ваяводзтва
19 Гайжэўскі Брохвіч Упіцкі павет
20 Гайжэўскі Брохвіч Невельскі павет 3)
21 Гайковіч Агеньчык Лепельскі павет 3)
22 Галмэйстар Гелік 6) Курляндзкае княства 5)
23 Галубіцкі Яніна Полацкае ваяводзтва
24 Дабкевіч Дэнгаф Рэжыцкі павет 7)
25 Дабравольскі Крыж 8) Дынабурскі павет 7)
26 Дабравольскі Поціск Віцебскі павет
27 Дабравольскі Віцебскі павет
28 Дабравольскі Віцебскі павет
29 Заблоцкі Бялыня Аршанскі павет
30 Заблоцкі Лада Закрачымская зямля
31 Заблоцкі Суліма Вількамірскі павет
32 Загорскі Астоя Полацкае ваяводзтва
33 Загорскі Любіч Нурская зямля
34 Кагель Пелеш 9), інакш Влошак Румынскае княства 10)
35 Казакевіч Коўня Полацкае ваяводзтва
36 Крупак-Казакоўскі Газдава Віцебскае ваяводзтва
37 Казарэвіч Даленга Лідзкі павет
38 Казлоў Віцебская губэрня
39 Лабецкі Ладдзя Дзісенскі павет 3)
40 Лавейка Катвіца 11) Мазырскі павет
41 Лава Леварт Полацкае ваяводзтва
42 Лазінскі Ястрабец Добжынская зямля
43 Горбат-Максімовіч Бялыня Наваградзкі павет
44 Маліноўскі Побаг Сандамірскае ваяводзтва
45 Маліноўскі Побаг Сандамірскае ваяводзтва
46 Малкевіч Тарнава Ашмянскі павет
47 Мальхау фон Анкерфэльд уласнага Курляндзкае княства 5)
48 Навагурскі Ястрабец Лідзкі павет
49 Навадворскі Менскае ваяводзтва
50 Нагродзкі Любіч Гарадзенскі павет

Артыкулы з 51 па 100
Прозьвішча Гербу Паходжаньне

51

Наркевіч-Падзьвінскі Лук Віцебскае ваяводзтва
52 Пагоскі Паўкозіц Кракаўскае ваяводзтва
53 Лебедзь-Падарэўскі Пахалавецкі Падляскае ваяводзтва
54 Падэрня Равіч Віцебскае ваяводзтва
55 Пакоўскі Паўкозіц Княства Жамойцкае
56 Рагінскі Рагаля Ашмянскі павет
57 Рагоза Віцебскае ваяводзтва
58 Рагоўскі Ястрабец Бельская зямля
59 Рагоўскі Ястрабец
60 Сабалеўскі Лада Княства Жамойцкае
61 Сабалеўскі Лада Смаленскае ваяводзтва
62 Грынцэвіч-Сабанскі Упіцкі павет
63 Савіцкі Любіч Княства Жамойцкае
64 Садоўскі Любіч Берасьцейскае ваяводзтва
65 Тамашэвіч Лебедзь Віленскае ваяводзтва
66 Тамашэўскі Бонча Віцебскі павет
67 Тарасевіч Магіла Браслаўскі павет
68 Тарвід Ратульт Княства Жамойцкае
69 Ужыновіч Любіч Ашмянскі павет
70 Уляноўскі 12) Наленч Віцебскае ваяводзтва
71 Уласевіч Любіч Полацкі павет 13)
72 Фэлтнер уласнага Княства Жмудзкае
73 Філіповіч Побаг Каралеўства Польскае
74 фон Цэймерн Себескі ўезд
75 Францкевіч Бродзіч Упіцкі павет
76 Ходыч-Хадыкевіч Юноша Княства Жамойцкае
77 Харкоўскі Пілява Віцебскае ваяводзтва
78 Харын Люцынскі павет 7)
79 Хелхоўскі Любіч Каралеўства Польскае
80 Цынкевіч Каптур 14) Лідзкі павет
81 Цьвяцінскі Наленч Полацкае ваяводзтва
82 Чадаеў уласнага Турэччына
83 Чарнеўскі Шанява Браслаўскі павет
84 Чарнеўскі Шанява Упіцкі павет
85 Чарны Навіна Швэйцарыя
86 Шантыр Любіч 15) Княства Жамойцкае
87 Шарэпа Полацкае ваяводзтва
88 Шаткоўскі Смаленскае ваяводзтва
89 Шауман Суліма Віцебскае ваяводзтва
90 Шахоўскі Траска Полацкае ваяводзтва
91 Швэйцар 16) Гербурт Швэйцарыя
92 Шон 17) фон Шонбэрг уласнага 18) Аўстрыя
93 Эйсмант Кораб Невельскае староства
94 Глябіцкі-Юзафовіч Ляліва Віленскае ваяводзтва
95 Юрага Юрага, інакш Катвіца Луцкі павет
96 Якубовіч Тапор Наваградзкі павет
97 Якутовіч Яліта Віцебскае ваяводзтва
98 Яленскі Адравонж 19) Віцебскае ваяводзтва
99 Янкоўскі Ястрабец Бэлскае ваяводзтва
100 Яновіч Радван Вількамірскі павет

Падрыхтаваў Ю. Лычкоўскі


* Адміністрацыйныя тэрытарыяльныя адзінкі, паказаныя ў дакумэнтах як рэгіён паходжаньня. У гэтай жа графе паказваецца прыналежнасьць да сацыяльнай ці этнічнай групы.

1) Гэты род скарыстае герб уласны.

2) У крыніцы хібна паказана прозьвішча "Бабялынскі".

3) У адміністрацыйным дзяленьні Полацкага ваяводзтва паветы адсутнічалі. У яго склад уваходзілі Дзісненскае, Лепельскае і Невельскае староствы.

4) Герб не ідэнтыфікаваны. Насамрэч аўтар кнігі не здолеў дакладна прачытаць рукапіснай назвы гербу Магіла.

5) Поўная назва - Княства Курляндыі і Семігаліі.

6) Герб не ідэнтыфікаваны. Імаверна гаворка ідзе пра радавую назву герба ўласнага альбо аўтар кнігі не змог карэктна прачытаць рукапісную назву герба ў крыніцы.

7) У адміністрацыйным дзяленьні Інфлянцкага ваяводзтва паветы адсутнічалі. У яго склад уваходзілі Дынабурскае, Люцынскае, Марыенгаўзенскае і Рэжыцкае староствы.

8) Герб не ідэнтыфікаваны.

9) У крыніцы хібна паказана назва герба - "Пулар".

10) Княства Румыніі не існавала. Імаверна гаворка ідзе пра Княства Валахія.

11) Гэты род скарыстае герб уласны.

12) У крыніцы хібна паказана прозьвішча "Уланоўскі".

13) Маецца на ўвазе "Полацкі ўезд".

14) Імаверна маецца на ўвазе герб Зэрвікаптур.

15) Гэты род скарыстае герб уласны.

16) Прозьвішча мае нямецкае паходжаньне, таму мусіць пісацца "Швайцэр".

17) У крыніцы хібна паказана прозьвішча "Шгон".

18) У крыніцы паказаны герб "Леў". Род скарыстае герб уласны - "Шонбэрг". Годла - дзьвухколерны леў.

19) Гэты род скарыстае герб уласны.