Шляхецкі герб са старажытных часоў сьведчыў аб бесперапыннасьці роду і прыналежнасьці да прывілеяванага саслоўя. З пачатку 1996 г. з удзелам супрацоўнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі рыхтуюцца і выходзяць у сьвет тамы з серыі "Гербоўнік беларускай шляхты". Гэтае выданьне стала падмуркам цяперашняга сеціўнага даведніка. Апроч таго, шырока вядомы польскамоўныя публікацыі гербоўнікаў канца XIX - пачатку XX стагоддзяў асобных тэрытарыяльных адзінак ВКЛ. Яны складзены па падставе матэрыялаў выводавых спраў земскіх судоў, разгляд якіх адбываўся практычна адразу пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай і акупацыі ўсходніх тэрыторый ВКЛ расейскай імпэрыяй.
Поўны сьпіс крыніцаў:
- "Гербоўнік беларускай шляхты", том I-VII, 2002-2020.
- "Herbarz szlachty prowincyi witebskiej" - "Herold Polski", Krakow - 1899.
- "Оршанскій гербовникъ": "Историко-юридическіе матеріалы, извлеченные изъ актовыхъ книгъ губерній Витебской и Могилевской, хранящихся въ центральномъ архивѣ въ Витебскѣ и изданные подъ редакціей и.д. архиваріуса сего архива Дм. Ив. Довгялло", выпуск XXVIII, часть II, Витебскъ - 1900.
- "Малы гербоўнік рагачоўскай шляхты" - "Архіварыус": №№6-8, 2008-2010.
- С.Рыбчонак і інш. "Малы гербоўнік наваградзкай шляхты", 1997
- З.Яцкевіч "Малы гербоўнік халопеніцкай шляхты", 1999
- А. Залівака, серыя "Шляхта Вялікага Княства Літоўскага":
- "Шляхта Магілёўскай губерні. Радаводы. Фасцыкул III", 2013
- "Шляхта Віцебскай губерні. Радаводы. Кніга I.", 2017
- "Шляхта Віцебскай губерні. Радаводы. Кніга II.", 2017
- "Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў 2 тамах", 2007.
На падставе гэтых выданьняў я сыстэматызаваў даныя і падаю Вашае ўвазе спарадкаваны сьпіс гербаў беларускае шляхты і іх карыстальнікаў. Геральдыка шляхты ВКЛ шчыльна зьвязана з польскай. Аднак мае некаторыя асаблівасьці.
Выявы шляхецкіх гербаў былі рэканструяваны паводле малюнкаў, пададзеных у скарыстаных выданьнях, і адаптаваны ў адпаведнасьці з правіламі сучаснай геральдычнай навукі. Выявы асобных гербаў публікуюцца ў сеціве ўпершыню.
Агульныя правілы падаваньня інфармацыі
- Гербы адсартаваны паводле альфабэту.
- Зьверху выявы герба падаецца яго назва.
- Зьнізу выявы герба, у дужках, падаецца ягоная альтэрнатыўная назва, якая сустракаецца ў тамах выданьня.
- У выпадку наяўнасьці адрозьненьняў у выяве герба ад клясычнага варыянта, пасьля яго назвы дадаецца скарот "адм." - "адменны".
- Дзеля зручнасьці навігацыі пасьля паданьня прозьвішча карыстальніка герба дадаецца літара-лічбавы індэкс:
- "(том А, Б, В і г.д.)(№ артыкула)" - "Гербоўнік беларускай шляхты",
- "(том "Е, Ё, Ж" = том "Е")(№ артыкула)" - "Гербоўнік беларускай шляхты" том VI,
- "(том "З,І" = том "З")(№ артыкула)" - "Гербоўнік беларускай шляхты" том VII,
- "Аг(№ артыкула)" - "Аршанскі гербоўнік",
- "Вг(№ па сьпісе)" - "Віцебскі гербоўнік",
- "Нг(№ артыкула)" - "Наваградзкі гербоўнік",
- "Рг(№ артыкула)" - "Рагачоўскі гербоўнік",
- "Хг(№ артыкула)" - "Халопеніцкі гербоўнік",
- "ВКЛ[том 1 або 2](№ старонкі)" - "Энцыкляпэдыя ВКЛ".
- "ЗМ(№ артыкула)" - "Залівака-Магілёўская шляхта",
- "ЗВ[кніга 1 або 2](№ артыкула)" - "Залівака-Віцебская шляхта";