Камбатанты

Слова Schlacht – па-нямецку «бітва». Няцяжка здагадацца, што шляхта – людзі бою, ваяры, кажучы сучаснай мовай – прафэсійныя вайскоўцы. Гэта назва ў XV стагодзьдзі прыжылася ў ВКЛ праз Чэхію і Польшчу разам з эўрапэйскімі рыцарскімі традыцыямі, геральдыкай, арганізацыяй і ўзбраеньнем і адным словам азначала баявое, вайсковае саслоўе, да якога прыналежалі ўсе фэадалы ВКЛ ужо ў XIV стагодзьдзі. Ліцьвін-шляхціч валодаў халоднай і агнявой зброяй, меў баявога каня і патрэбны рыштунак, каб у кожны момант на заклік князя выступіць у «паспалітым рушаньні» (усеагульным паходзе) для выгнаньня ворага з роднай зямлі. Шляхта-магнатэрыя ставіла і ўзброеную дружыну (почат, пошту). Ваяроў на Беларусі хапала. Вайсковыя навыкі, гонар і годнасьць працягваюць заставацца адметнай рысай нашчадкаў дэклясаванага часам расейскага панаваньня саслоўя. Не апошнімі зь іх зьяўляюцца нашчадкі роду Лычкоўскіх.

Ніжэй публікую «Сьцяну Славы» роду Лычкоўскіх, ваяроў, удзел якіх у баявых дзеяньнях (ці прыраўняных да іх) пацьверджаны дакумэнтальна.