Бачына ўтрымлівае інфармацыю зьвязанаю зь генэалягічнымі дасьледваньнямі роду Лычкоўскіх як у Нацыянальным гістарычным архіве Рэспублікі Беларусь (Менск), так і ў Летувіскім дзяржаўным гістарычным архіве (Вільня). Акрамя архіўных крыніцаў шырока выкарыстоўваліся польскія і расейскія друкаваныя навукова-папулярныя выданьні. Дасьледчыкам асабістага радаводу, аматарам генэалёгіі, якія працуюць над стварэньнем сямейнага генэалягічнага дрэва, прапануецца іменны паказальнік прозьвішчаў, якія ўзгадваюцца ў дакумэнтах асабістага архіва аўтара.

Карыснымі для наведвальнікаў будуць статыстычныя зьвесткі і мапы адміністрацыйнага падзелу асобных беларускіх паветаў у складзе Расейскай імпэрыі (XIX ст.), а таксама Вялікага Княства Літоўскага (XVIII ст.).

Асобна прадстаўлены беларускія выданьні па генэалёгіі і геральдыцы шляхты ВКЛ. Увесь даведачны матэрыял закліканы дзеля зарыентаваньня пачынаючых дасьледчыкаў сваіх літоўска-беларускіх каранёў у тым вялізным спэктры генэалягічнай літаратуры, якая, як мне бачыцца, мусіць быць запатрабавана ў першаю чаргу.

Падрабязьней аб праекце

Дасьледнікам сямейнай генэалёгіі

Адміністрацыйныя мапы

Мапы беларускіх паветаў XIX ст., мапа Вялікага Княства Літоўскага сярэдзіны XVIII ст.

Артыкулы

Перакладныя артыкулы аўтара, прысьвечаныя шляхецкаму саслоўю, яго гісторыі і геральдыцы

Асабісты архіў

Іменны паказальнік асобаў, узгаданых у дакумэнтах з асабістага архіву аўтара

Геральдыка беларускае шляхты

Галерэя выяваў гербаў, рэканструяваных на падставе матэрыялаў гербоўнікаў

Гербоўнікі шляхты

Гербоўнікі беларускае шляхты і асобных тэрытарыяльных адзінак ВКЛ

Даведнікі

Шляхецкая сьпісы, геральдыка, радаводы, біяграфічныя даведнікі ды інш.

Дасьледваньні

Дасьледчыя працы, прысьвечаныя генэалёгіі, гісторыі і геральдыцы шляхты ВКЛ